Вы тут

У Наваполацку свойскі сабака пракусіў галаву 8-месячнаму хлопчыку


У Наваполацкую бальніцу хлопчыка даставілі 19 лютага каля апоўдня. Там жа дыягнаставалі адкрытую чэрапна-мазгавую траўму з пашкоджаннем чэрапа і рэчыва галаўнога мозгу. Медыкі аказалі дзіцяці першую дапамогу. Для далейшага лячэння яго перавялі ў аддзяленне нейрахірургіі Віцебскай абласной клінічнай бальніцы.


Фота evening-kazan.ru

Высветлілася, што дзіця ўкусіў хатні сабака, прычыніўшы таму калецтва. Малога ў экстраным парадку прааперавалі. Яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі.

- Наваполацкі гарадскі аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце. Сабака - дарослы, прышчэплены, усе належныя дакументы ў наяўнасці. Дзіця з бацькамі ў момант здарэння знаходзіўся ў бабулі ў гасцях. Усё адбылося ў прысутнасці дарослых. Зараз дзіця знаходзіцца ў Віцебску. Урачы кажуць, што яго жыццю нічога не пагражае, праведзены неабходныя мерапрыемствы, - паведамілі ў Следчым камітэце.

onliner.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.