Вы тут

Макей: Абмен вопытам розных краін важны для дасягнення МУР


Абмен вопытам розных краін свету з'яўляецца важным для дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей на сустрэчы з першым намеснікам Генеральнага сакратара ААН Амінай Махамед.


Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што дзейнасць Арганізацыі Аб'яднаных Нацый з'яўляецца ключом да паспяховага дасягнення Мэт устойлівага развіцця. "Важны абмен вопытам паміж дзяржавамі", - заўважыў ён.

Міністр дадаў, што ўсе краіны вельмі розныя, з нацыянальнымі асаблівасцямі развіцця, і гэтыя фактары неабходна ўлічваць у ходзе дасягнення Мэт устойлівага развіцця. Праз некалькі дзён у Жэневе пройдзе канферэнцыя, на якой таксама будуць абмяркоўвацца гэтыя пытанні.

Уладзімір Макей выказаў упэўненасць, што Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па Мэтах устойлівага развіцця з краін Еўропы і Цэнтральнай Азіі, які пройдзе 21-22 лютага ў Мінску, надасць новы імпульс у дасягненні МУР. Ён выказаў надзею на канструктыўнае ўзаемадзеянне ў час такога мерапрыемства.

У сваю чаргу Аміна Махамед адзначыла поспехі Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Яна ўпэўнена, што на маючай адбыцца сустрэчы ў беларускай сталіцы ў ходзе дыскусіі, абмену вопытам можна будзе знайсці адказы на актуальныя выклікі сучаснасці.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.