Вы тут

Віктарын адзначыла высокую матывацыю Беларусі ў дасягненні МУР


Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Андрэа Віктарын адзначыла высокую матывацыю Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым яна заявіла журналістам перад адкрыццём Рэгіянальнага форуму нацыянальных каардынатараў па дасягненні МУР у Мінску.


"Кожная краіна набыла пэўны вопыт, якім можна і трэба дзяліцца, - сказала Андрэа Віктарын. - Такія мерапрыемствы, як гэты форум, служаць цудоўнай платформай для абмену ведамі і напрацоўкамі. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў гэтай рабоце, і хачу адзначыць вялікую матывацыю ў вашай краіне, вялікую зацікаўленасць".

Андрэа Віктарын таксама адзначыла, што ў Беларусі рэалізуецца нямала праектаў пры падтрымцы ЕС, якія таксама накіраваны на дасягненне многіх з 17 глабальных мэт на рэгіянальным і нацыянальным узроўнях.

Парадак дня-2030 дзяржавы - члены ААН прынялі 25 верасня 2015 года. Ён уключае спіс з 17 мэт, накіраваных на ліквідацыю беднасці, барацьбу з няроўнасцю і несправядлівасцю, на вырашэнне праблем, звязаных са змяненнем клімату. Беларусь ужо зрабіла шэраг важных захадаў для дасягнення МУР. Урадам адобрана Нацыянальная стратэгія ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця на перыяд да 2030 года. Выбудавана нацыянальная архітэктура па дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Работа ў сферы дасягнення МУР праводзіцца дзяржавай ва ўзаемадзеянні з бізнес-коламі, грамадзянскай супольнасцю і міжнароднымі арганізацыямі.

Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў праходзіць у Мінску 21-22 лютага. Ён сабраў дэлегацыі больш як з 40 краін. Гэта высокія службовыя асобы, прадстаўнікі міжнародных арганізацый. Удзельнікі форуму абмяняюцца вопытам па дасягненні Мэт устойлівага развіцця, абмяркуюць праблемныя пытанні выканання Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця на перыяд да 2030 года.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.