Вы тут

Форум па МУР у Мінску павінен актывізаваць калектыўную працу ў рэгіёне


Рэгіянальны форум нацыянальных каардынатараў па дасягненню Мэтаў ўстойлівага развіцця павінен актывізаваць калектыўную працу ў рэгіёне дзеля міру і дабрабыту. Пра гэта гаворыцца ў прывітанні Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам форуму.


Прывітанне агучыў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў. "Беларусь пры падтрымцы ААН ініцыявала гэты форум, каб актывізаваць калектыўную працу ў рэгіёне ў імя міру, працвітання, ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і роўнасці магчымасцяў для ўсіх на здаровай планеце", - падкрэсліваецца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка перакананы: рэалізацыя прынятай сусветнымі лідарамі на саміце ААН Парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця да 2030 года патрабуе супольных шырокамаштабных дзеянняў, інвестыцый, настойлівасці для забеспячэння эканамічнага росту, здаровай экалогіі, годнага жыцця кожнага чалавека і ўкаранення інавацый.

Прэзідэнт адзначыў, што сёння на форуме зроблены першы сімвалічны крок да аб'яднання намаганняў людзей і інстытутаў, уцягнутых у штодзённую практычную дзейнасць па рашэнні глабальных задач.

"Удзел у форуме кіраўніцтва ААН, яе агенцтваў і рэгіянальных утварэнняў пацвярджае нашу рашучасць змяніць да лепшага жыццё на планеце", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў удзельнікам форуму плённай працы, устанаўлення партнёрскіх кантактаў і поспехаў у дасягненні агульных мэтаў - Мэтаў ўстойлівага развіцця.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.