Вы тут

У краіне ўводзіцца забарона на лоўлю шчупака ў сувязі з яго нерастам


З 1 сакавіка ў большасці рэгіёнаў Беларусі (за выключэннем Віцебшчыны) уводзіцца забарона на лаўлю шчупака, які будзе доўжыцца па 15 красавіка (у Віцебскай вобласці забарона дзейнічае з 9 сакавіка па 25 красавіка).


 kukan.kz

Ахоўныя меры звязаны з пачаткам нерасту ў гэтага віду. Шчупак ідзе на яго раней іншых весенне-нерастуючых рыб, паколькі не такі патрабавальны да прагрэву вады. Прэснаводны драпежнік вельмі важны для балансу іхтыяфаўны — ён з’яўляецца свайго кшталту рэгулятарам рыбнага насельніцтва. Знішчэнне шчупаком малакаштоўнай драбязы, хворых і аслабленых рыб садзейнічае лепшаму росту каштоўных відаў і аздараўленню папуляцыі.

Летась у беларускія вадаёмы было ўселена 3,2 мільёна экземпляраў маладняку шчупака — больш, чым якога іншага віду. Як нагадалі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету, вылаў гэтай рыбы падчас нераставай забароны цягне сур’ёзную адказнасць: адміністрацыйную ў выглядзе штрафу да 50 базавых велічынь або крымінальную, калі нанесеная шкода складае 100 і больш базавых велічынь. Сума шкода ў перыяд забароны вылічваецца з разліку 9 базавых велічынь (220,5 рубля) за адну асобіну шчупака.

Сяргей РАСОЛЬКА   

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.