Вы тут

II Міжнародны конкурс "BizTech BSU StartUp Contest" пройдзе ў БДУ


Конкурс стартап-праектаў накіраваны на развіццё прадпрымальніцкага мыслення, аказанне дапамогі моладзі ў прасоўванні і рэалізацыі ідэй і прыцягненне прадстаўнікоў бізнес-супольнасці да ўдзелу ў адукацыйных праектах універсітэта.


Удзельнікамі конкурсу могуць стаць школьнікі, студэнты, маладыя навукоўцы і прадпрымальнікі, якія ўжо маюць стартап-праект на любой стадыі яго развіцця.

Маладзёжныя ідэі ацэняць прадстаўнікі бізнес-супольнасці і выкладчыкі эканамічнага факультэта БДУ. Стартапы будуць падзеленыя па пяці катэгорыях: Biztech Юніёр (для школьнікаў), сацыяльна-значныя, адукацыйныя, глабальныя і фінтэх-стартапы.

Стваральнікі найлепшых праектаў атрымаюць падтрымку інвестараў. Пераможцы конкурсу змогуць прайсці стажыроўку ў кампаніях, прадстаўнікі якіх праявяць цікавасць да іх  распрацовак.

Таксама беларускі бізнэс-інавацыйны цэнтр "EEN Belarus" акажа садзейнічанне па размяшчэнні праектаў у Еўрапейскай сетцы падтрымкі трансферу тэхналогій, развіцці прадпрымальніцтва і ўсталявання партнёрстваў у галіне навуковых даследаванняў (Enterprise Europe Network — EEN).

Прыём заявак  на конкурс будзе ажыццяўляцца да 20 красавіка. Па жаданні канкурсантаў ім будзе дадзена магчымасць бясплатна апублікаваць тэзісы сваіх дакладаў у зборніку матэрыялаў канферэнцыі, якая  пройдзе ў рамках мерапрыемства з 24 па 27 красавіка. Пра свой намер варта згадаць у рэгістрацыйнай форме. З патрабаваннямі да афармлення тэзісаў можна азнаёміцца ​​тут.

Абарона праектаў і адбор фіналістаў адбудуцца 11 мая. Пераможцаў вызначаць 18 мая.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў эканамічны факультэт БДУ.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.