Вы тут

Да новых кніг


Да новых кніг

1 сакавіка на філалагічным факультэце БДУ прайшоў семінар маладых літаратараў “Першацвет”, зладжаны ў рамках ХХМінскай міжнароднай кніжнай выставы.

Імпрэза прайшла у месцы, якое ўжо шмат гадоў з’яўляецца сапраўдная кузняй кадраў для беларускай літаратуры, што і падкрэсліў ў сваім прывітальным слове Іван Роўда – дэкан філалагічнага факультэта БДУ. Менавіта тут у свой час прайшлі баявое хрышчэнне значная частка нашых пісьменнікаў, крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Мяняліся пакаленні беларускіх літаратараў, а разам з імі мяняўся (і працягвае мяняцца!) і айчынны літаратурны працэс. А як ён выглядаё сёння і якое месца ў ім займаюць маладыя літаратары? На гэтыя пытанні і паспрабавалі адказаць удзельнікі семінара.

Пра тэндэнцыі развіцця беларускай прозы распавяла Таццяна Бельская, якая адзначыла што ўсё большую папулярнасць сярод маладых аўтараў набывае такі жанр, як нон-фікшн. Не ў апошнюю чаргу гэта звязана з поспехам кнігі Адруся Горвата “Радзіва «Прудок»”. Але каб стаць сапраўды паспяховымі пісьменнікамі, трэба, на думку Андрэя Хадановіча, прайсці паміж своеасаблівымі псіхалагічнымі Сцылай і Харыбдай – маніяй вялікасці і комплексам непаўнавартасці. Гэта, вядома, жарт, але, на жаль, досыць актуальны, прычым не толькі для нашай літаратурнай прасторы.

На думку расійскай пісьменніцы Алены Тулушавай для таго, каб пазбегнуць гэтых “прафесійных хвароб” пачынаючых літаратараў, трэба надаваць больш увагі маладым аўтарам і часцей прадастаўляць ім пляцоўкі для рэалізацыі і камунікацыі, у тым ліку і міжнароднай. Часткова гэтую праблему вырашаюць сучасныя сродкі камунікацыі. У прыватнасці, Ірына Шаўлякова-Барзенка адзначыла ў сваім дакладзе, што беларуская літаратура ўсё часцей выкарыстоўвае інтэрнэт-пляцоўкі. Адсюль, дарэчы, і ўсё большая колькасць слэнгавай лексікі і жарганізмаў у творах беларускіх аўтараў, аб чым распавяла Кацярына Ганчарэнка.

Па той шчырай зацікаўленасці, якую ўзнятыя тэмы выклікалі ў прысутных, можна меркаваць, што беларуская літаратура застаецца запатрабаванай сучасным чытачом, як, дарэчы, і такія мерапрыемствы! Да новых сустрэч! Да новых кніг!

Кірыл Мяцеліца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.