Раю пачытаць

 Роўз Лагеркранц “Маё шчаслівае жыццё”

Роўз Лагеркранц “Маё шчаслівае жыццё”

Дзюнэ – самая звычайная шведская дзяўчынка, але і ўнікальная, бо лічыць сябе найшчаслівейшай у свеце. Вам можа здацца, што лёгка быць радасным і вясёлым, калі вы маленькі. Але гэта не так, бо маштаб штодзённых праблем прапарцыянальны ўзросту. Дзюнэ таксама перажывае: як пройдзе першы дзень у школе, як знайсці сяброў, як будзе жыць аднакласнік без выпадкова выбітага дзяўчынкай зуба і ці не прыйдзецца яму хадзіць з штучнай сківіцай, як бабуля… А ёсць і выпрабаванні не па ўзросце, бо Дзюнэ страціла маму. Цудоўна простая па сюжэце і структуры кніга, але глыбокая па сэнсе. Пра маленькага моцнага чалавека, у якога можна павучыцца знаходзіць прыгажосць вакол і радавацца, калі адбываецца нешта цудоўнае. Кожную ноч перад сном дзяўчынка ўспамінае ўсё добрае, што з ёй здарылася за дзень. Хоць часам, ставалася, яго было не так і шмат. Калі вы яшчэ так не ўмееце, то, упэўнена, дзяўчынка Дзюнэ вас навучыць. Ганна ВАРОНКА

Чытаць далей
Нора Галь “Слова жывое і мёртвае”

Нора Галь “Слова жывое і мёртвае”

Які мастацкі пераклад лічыцца годным? Як перакласці гульню замежных словаў? Ад якіх моўных запазычанняў час адмовіцца? Чаму аўтарам варта пазбягаць інфінітываў і дзеепрыслоўяў? Што трэба памятаць аматарам складаных сказаў? Як змагацца з моўнай неахайнасцю? Як перамагчы словы-паразіты? У чым небяспека Роднага склону? У чым сакрэт цяперашнягу часу? Якім гукам лепей не сустракацца? Як вылечыцца ад канцылярызму? Адказы ёсць у выбітнага перакладчыка Норы Галь. “Кніга будзе карыснай для публіцыстаў, пісьменнікаў, журналістаў, рэдактараў”, – прачытаеце вы ў анатацыі. “І для ўсіх-усіх-усіх”, – з упэўненасцю дадам я. Maрыя Страх

Чытаць далей
Сара Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”

Сара Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”

Сара Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча” Светлая казка, каб перажыць цёмныя часы, якія, здаецца, не маюць канца. І не проста казка, а «гісторыя, натхнёная карцінамі Бэрты Хансан, эскізамі і малюнкамі ў яе лістах і дзённіках». Так гаворыцца ў прысвячэнні. Бэрта Хансан — адна з самых вядомых мастачак Швецыі. Але ў пачатку ХХ стагоддзя яна была простай дзяўчынкай з хутара Хамердаль. Яна вучыцца ў школе, дапамагае па хатняй гаспадарцы, пасвіць і доіць кароў, гатуе. Так у той час мусіла выглядаць жыццё дзяўчыны, пакуль яна не выйдзе замуж і не стане працаваць на новай гаспадарцы. Але Бэрта марыць стаць мастачкай, гадзінамі глядзіць на горы і дрэвы ды малюе, а часам залазіць на сасну і хаваецца там з кнігай. Бэрта лепіць з блакітнай гліны птушак і дорыць хворай на сухоты маме: «Думаю, калі б я была птушкай, то змагла б паляцець. З нашай вёскі. Да іншага жыцця. Туды, дзе я была б той, кім я ёсць. Дзе ніхто не крычыць на мяне і не лічыць нязграбнай дзівачкай». У кнізе з цудоўнымі імпрэсіяністычнымі малюнкамі Сары Лундберг пануюць светлы сум і вера ў мару, з якой усё на свеце магчыма. Галоўнае — каб птушка ўнутры ведала, куды ляцець. Ганна Варонка

Чытаць далей

Паэзія

Зрабіць ілюзію рэальнай (урыўкі)

Зрабіць ілюзію рэальнай (урыўкі)

Паэзія Дар’і Калакольцавай

Проза

Хворыя! (Урывак)

Хворыя! (Урывак)

Проза Івана Равякі

Крытыка

Ёсць такая кніга

Ёсць такая кніга

Д. Кельман ”Тыль”, М. Лундэ ”Снежная сястра”, Р. Гары ”Абяцанне на досвітку”

Паэзія

Калючыя вершы паэткі

Калючыя вершы паэткі

Паэзія Ганны Комар

Часопіс

Анонс №2!

Анонс №2!

Чым парадуе апошні перадвясновы нумар “Маладосці”?

Нашы новыя кнігі