Вы тут

І глыбінка папрыгажэе


У Віцебскай вобласці ў Год малой радзімы плануецца шмат зрабіць для навядзення парадку ў сельскіх населеных пунктах і вакол іх.


Улічваючы, што сёлета абласныя «Дажынкі» пройдуць у Верхнядзвінску, на тэрыторыі аднайменнага раёна многае зробяць для навядзення прыгажосці. На леташніх — у Дуброўне — старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, віншуючы сельскіх працаўнікоў, паведаміў, што кожны год будуць атрымліваць новы імпульс для развіцця па два пасёлкі. Сёлета асаблівая ўвага — Езярышчу Гарадоцкага раёна і «спадарожніку» Оршы — Балбасаву. Райвыканкамамі зацверджаны планы па добраўпарадкаванні. Імі прадугледжаны работы па рамонце і ўтрыманні дарог, прыпынкаў і г. д. Запланавана стварэнне і абнаўленне дзіцячых гульнявых пляцовак, рамонт фасадаў будынкаў, добраўпарадкаванне прылеглых тэрыторый і іншае.

Многае будзе зроблена і ва ўсёй вобласці. Як паведамілі ў Віцебскім абласным камітэце прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, у прыватнасці, неабходна знесці больш за 430 нежылых і старых дамоў. Падлягаюць вываду з эксплуатацыі і рэкультывацыі 46 міні-палігонаў цвёрдых камунальных адходаў. Плануецца пачаць выкарыстоўваць каля 52 гектараў свабодных зямель, высадзіць 4,7 тысячы дрэў і 4,6 тысячы кустоў.

У першым паўгоддзі запланавана знішчэнне небяспечнай расліны — баршчэўніку Сасноўскага на 2125,3 гектара. З бюджэту вобласці запланавана выдзеліць 310 тысяч рублёў для адпаведнай работы ў 12 раёнах і ў Віцебску. Фінансаванне будзе ажыццяўляцца таксама з бюджэтаў раёнаў, сельвыканкамаў і ўласных сродкаў землекарыстальнікаў...

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: Як будуць наводзіць парадак на Віцебшчыне?

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.