Вы тут

Малітва аб міры адбылася ў мемарыяльным комплексе "Хатынь"


Усебеларуская малітва аб міры адбылася сёння падчас мітынгу-рэквіема ў мемарыяльным комплексе "Хатынь", прысвечанага 75-годдзю хатынскай трагедыі.


Удзел ва ўсебеларускай малітве ўзялі кіраўнікі ўсіх традыцыйных канфесій Беларусі.

Звяртаючыся да прысутных, мітрапаліт Павел падкрэсліў, што беларускі народ не трымае зла, але памятае пра мінулае.

Разам з іншымі кіраўнікамі канфесій ён пажадаў, каб на блаславёнай беларускай зямлі больш ніколі не паўтараліся падзеі ваеннага ліхалецця.

У мемарыяльным комплексе "Хатынь" адбыўся мітынг-рэквіем "Хай ніколі не змоўкнуць Хатыні званы". Яго праграма была пабудавана з выкарыстаннем прыёму апускання ў гісторыю, вядучага гледачоў ад падзей 75-гадовай даўніны да сучаснасці. Адбылося ўскладанне вянкоў ад кіраўніка дзяржавы, дзяржорганаў, грамадскіх і рэлігійных арганізацый, дыпкорпуса да Вечнага агню. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Качанава зачытала зварот кіраўніка дзяржавы да суайчыннікаў з нагоды 75-годдзя хатынскай трагедыі.

Сёння спаўняецца 75 гадоў з таго дня, як гітлераўскія карнікі знішчылі беларускую вёску Хатынь. 22 сакавіка 1943 г. яны спалілі жыўцом і расстралялі амаль усіх жыхароў - 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей. Створаны на месцы Хатыні мемарыяльны комплекс стаў сусветным сімвалам незлічоных ахвяр, пакут і мужнасці беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Лёс Хатыні падзялілі сотні іншых беларускіх вёсак.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.