Вы тут

Чым жыве Драгічынскі раён?


У Год малой радзімы ў цэнтры ўвагі аказаліся невялікія населеныя пункты. Пра тое, што робіцца, каб стварыць камфортныя ўмовы ў вёсках і гарадах, каб людзі захацелі там застацца, расказаў старшыня Драгічынскага райвыканкама Аляксандр ДАРАШЭНКА.


— Якія мерапрыемствы (напрыклад, па навядзенні парадку на зямлі) чакаюцца ў Год малой радзімы ў вашым раёне?

— З 12 сакавіка па 28 красавіка ў нас праводзіцца месячнік па добраўпарадкаванні і азеляненні ў населеных пунктах раёна. Будзе арганізавана работа з насельніцтвам па падтрыманні чысціні і парадку ў дварах шматкватэрных дамоў, індывідуальных домаўладанняў у гарадской і сельскай мясцовасці. Плануецца прывесці ў належны санітарны стан адміністрацыйныя тэрыторыі, ліквідаваць несанкцыянаваныя звалкі, падрыхтаваць вулічна-дарожную сетку да эксплуатацыі ў летні перыяд і многае іншае.

У Год малой радзімы будзе падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя па будаўніцтве новых ачышчальных збудаванняў Драгічына. А ў рэгіёне пачнём рэалізоўваць сумесны польска-беларуска-ўкраінскі праект «Буг аб'ядноўвае нас» па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва па стварэнні двух трансгранічных байдарачных маршрутаў. Падчас праекта добраўпарадкуем таксама тэрыторыю Дняпроўска-Бугскага канала і абсталюем месцы стаянак.

— Каб людзі засталіся на малой радзіме, для гэтага павінны быць створаны спрыяльныя ўмовы. Ці хапае ў раёне сацыяльных аб'ектаў?

— Сёлета будзе праектавацца пяціпавярховы жылы дом з убудаваным дзіцячым садком на 60 месцаў у паўднёва-заходняй частцы Драгічына. У Немяржанскай сярэдняй школе плануецца адкрыць рознаўзроставую групу для дашкольнікаў і зрабіць рамонт. А каб замацаваць маладых спецыялістаў у Драгічыне, у шматкватэрным доме, які цяпер узводзіцца, збіраемся выдзеліць 10 жылых памяшканняў камерцыйнага выкарыстання.

— Згодна з новым Дэкрэтам № 1, пытанні працаўладкавання насельніцтва ў кожным рэгіёне будуць вырашацца з улікам яго індывідуальных асаблівасцяў. Як у Драгічынскім раёне плануюць садзейнічаць занятасці насельніцтва? Ці накладае адбітак тое, што рэгіён — сельскагаспадарчы?

— Сёлета на вёсцы плануецца стварыць 37 новых працоўных месцаў: 34 — у прамысловасці, тры — у сельскай гаспадарцы.

Працягваем выдзяляць грамадзянам зямельныя ўчасткі з зямель запасу для заняцця фермерскай дзейнасцю. Вясной фермерскімі гаспадаркамі раёна па дагаворы падраду будуць прыняты на работы ад паўтары да дзвюх тысяч чалавек.

У планах арганізаваць аплатныя грамадскія работы па экалагічным аздараўленні тэрыторыі ў 10 сельскіх выканаўчых камітэтах.

У чэрвені-ліпені збіраемся ўладкаваць 55 чалавек сельскай моладзі ў рамках часовай занятасці на базе абласнога аграрна-вытворчага прафесійнага ліцэя, Брашэвіцкай і Бездзежскай сярэдніх школ.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Дзе чакаюць фермераў?

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.