Вы тут

У сталіцы створаны аператыўны цэнтр па працаўладкаванні моладзі


Пры Мінскім гарадскім камітэце БРСМ створаны аператыўны цэнтр па працаўладкаванні моладзі, працуе гарачая лінія.


Штодня з 9 да 18 гадзін па нумарах 8 017 284 85 54; + 375 25 964 09 67 кожны ахвотны можа атрымаць кансультацыю аб магчымасці працаўладкавання, а з 8 да 21 гадзіны звярнуцца ў аператыўны цэнтр (Кісялёва, 24) па гэтых пытаннях асабіста.

А яшчэ днямі Мінскі гарадскі камітэт БРСМ правёў кірмаш вакансій «Праца — Крута!», на які былі запрошаны больш за 200 маладых людзей. Вядучыя прадпрыемствы сталіцы — ААТ «МАЗ», «Амкадор», «Камволь», Белгідрамет, ЗТАА «БелМаркетКомпані», ЗАТ «Атлант», ААТ «Авіякампанія «Белавія», Нацыянальная бібліятэка Беларусі, ААТ «Мінскі вагонарамонтны завод» — прапаноўвалі для моладзі працоўныя месцы. Іх спецыялісты не толькі адказвалі на пытанні, але і былі гатовыя выдаць ліст-накіраванне для працаўладкавання на прадпрыемстве.

На кірмашы вакансій прэзентавалі новую ІT-распрацоўку актывістаў Саюза моладзі з БДУІР — мабільную праграму «Праца — Крута!». Гэта сумесны праект сталічнага БРСМ і Камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама. Галоўная яго мэта — аказанне дапамогі ў працаўладкаванні моладзі. Першапачаткова праграма будзе працаваць на прыладах сістэмы Аndrоіd, а ў будучыні стане даступная для прылад сістэмы іОS.

Плануецца, што база даных мабільнай праграмы «Праца — Крута!» будзе абнаўляцца адначасова са з'яўленнем новых вакансій у камітэце.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.