Вы тут

Неабходна навесцi парадак у лесе i зарабляць на iм


Аднаўленне гiбрыдна-селекцыйных цэнтраў, асвойванне ландшафтнага дызайну i сiстэмны падход да магчымасцяў заробку ў лясной гаспадарцы ў хуткiм часе адновяць галiну да непазнавальнасцi. Нiводная замежная туя цi дэкаратыўная кветка, што можа расцi ў Беларусi, не павiнны канкурыраваць з айчыннымi праз два гады. А ўсе магчымыя землi, якiя не выкарыстоўваюцца, трэба засадзiць лесам, каб праз 25 гадоў атрымаць першы ўраджай для высечкi. Так мяркуе вiцэ-прэм'ер Беларусi Мiхаiл РУСЫ, якi ўчора прадставiў калектыву Міністэрства лясной гаспадаркi новага кiраўнiка.


— Не прайшоўшы пасаду ляснiчага i дырэктара лясгаса, не будзеш ведаць душу работнiка лясной гаспадаркi, — упэўнены Мiхаiл Русы. — Пасада гэта найвышэйшая, адказнасць — не меншая. Вiталь Дрожжа — чалавек малады, але гэта самы эфектыўны ўзрост для работы i росту.

Лясная гаспадарка — адна з асноўных i даволi добра падрыхтаваных i арганiзаваных галiн, якой трэба надаць новы iмпульс. Адны з першасных задач спецыялiсты бачаць у навядзеннi парадку ў лесе i арганiзацыi стабiльнага заробку на гэтых матэрыялах.

— У першую чаргу трэба разбiрацца з сiстэмай улiку i кiраўнiкамi, каб звесцi да мiнiмуму чалавечы фактар у частцы прыняцця рашэнняў па рэалiзацыi пiла- i лесапрадукцыi пэўнаму пакупнiку. Больш актыўна працаваць i з бiржай, каб кожны выконваў сваю справу, — заўважыў Вiталь ДРОЖЖА, мiнiстр лясной гаспадаркi Беларусi. — Кiраўнiком дзяржавы пастаўлена задача па навядзеннi парадку ў гаспадарцы ад ляснога фонду да адмiнiстрацыйных будынкаў. Своечасовая i якасная высадка лясных культур. Ва ўмовах адсутнасцi экспарту круглай драўнiны трэба нарошчваць аб'ёмы вытворчасцi прадукцыi з высокай дабаўленай вартасцю.

Каб не стваралiся несанкцыянаваныя звалкi безгаспадарнага лесу, трэба вырашыць, што рабiць з 700—800 тыс. м3 нарыхтаваных дроў, якiя не вывозяцца з лесу, перапрацоўваць iх у шчэпкi цi нешта iншае. «Пачынаецца лясная «пасяўная», i ў Год малой радзiмы трэба, каб кожны пасадзiў за сябе i за кагосьцi па дрэве. Гэта будзе ўнёсак у навядзенне парадку на зямлi i ўдзел у Годзе малой радзiмы», — заклiкаў Мiхаiл Русы.

Леанiд АНФIМАЎ, старшыня камiтэта дзяржаўнага кантролю Беларусi, дадаў, што 1,5 млн м3 драўняных i высякальных астаткаў, якiя не вывозяцца з лесу i многiмi лiчацца прыродным гумусам, насамрэч — пакiнуты ў лесе баланс, якi можна выкарыстаць у народнай гаспадарцы.

— Хоць i кажуць, што лясны рэсурс аднаўляльны, аднак можна дагаспадарыцца да таго, што пасля нас нiчога не застанецца. I нашчадкi будуць ведаць пра лес па кнiгах i фiльмах. Таму галоўная задача — рацыянальнае, максiмальна прадуманае i гаспадарлiвае стаўленне да лесу, — перасцярог ён.

Iрына СIДАРОК

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.