25 красавіка, серада

Вы тут

Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Азербайджана з перамогай на выбарах


Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Ільхама Аліева з упэўненай перамогай на выбарах Прэзідэнта Азербайджана, паведамляе прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы.


«Вынікі галасавання пацвердзілі высокую салідарнасць выбаршчыкаў з паслядоўным курсам на будаўніцтва моцнага і квітнеючага Азербайджана. Упэўнены, што Ваша дзейнасць на адказным пасту кіраўніка дзяржавы забяспечыць далейшае ўмацаванне эканамічнай моцы краіны і яе міжнароднага аўтарытэта, будзе садзейнічаць усебаковаму развіццю дружалюбных беларуска-азербайджанскіх адносін», — гаворыцца ў тэксце віншавальнай тэлеграмы.

Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў Ільхаму Аліеву моцнага здароўя, шчасця, невычэрпнай энергіі і поспехаў у рэалізацыі намечаных планаў.

Акрамя таго, паміж прэзідэнтамі адбылася тэлефонная размова. Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі парадак дня двухбаковых адносін, стан і перспектывы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, кантакты на міжнароднай арэне. Адзначана высокая ступень даверу і ўзаемаразумення, якія характарызуюць беларуска-азербайджанскія адносіны, паведамляецца на афіцыйным інтэрнэт-партале Прэзідэнта Беларусі. У гандлёвым супрацоўніцтве краін апошнім часам назіраецца станоўчая дынаміка, і лідары падкрэслілі важнасць далейшых сумесных намаганняў у гэтым кірунку.

Пазачарговыя прэзідэнцкія выбары прайшлі ў Азербайджане 11 красавіка. Раніцай у чацвер Цэнтральная выбарчая камісія краіны паведаміла папярэднія вынікі пасля апрацоўкі практычна 100 % бюлетэняў: 83,06 % выбаршчыкаў аддалі свае галасы за Ільхама Аліева. Яўка выбаршчыкаў склала 74,3 %. Гэта чацвёртая перамога сына Гейдара Аліева, які ўзначальваў краіну з 1993 да 2003 года.

Барацьбу за галоўны дзяржаўны пост у Азербайджане вялі восем прэтэндэнтаў. Кандыдатура дзеючага Прэзідэнта была прапанаваная партыяй «Ені Азербайджан» («Новы Азербайджан»), якую ён узначальвае. Перамогу прызналі як сапернікі, так і міжнародныя назіральнікі, якія не выказалі прэтэнзій да ходу кампаніі і працэсу галасавання.

Новы прэзідэнцкі тэрмін у Азербайджане будзе доўжыцца сем гадоў.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Без хістанняў

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Штотыднёвы спартыўны агляд «Звязды»

Расказваем пра перамогу нашых тэнісістак над Славакіяй у плэй-оф Кубка Федэрацыі, чарговы поспех беларускага баксёра на міжнародным рынгу.

Эканоміка

Якія змены на другасным рынку жылля

Якія змены на другасным рынку жылля

Пачатак года на рынку жылля выступае перыядам «разварушвання» для пакупнікоў. 

Грамадства

Вучэнні ў Печах у асобах

Вучэнні ў Печах у асобах

У Печах прайшлі провады ваеннабавязаных.