Вы тут

Нацбанк прымае меры для дасягнення мэты па інфляцыі не вышэй за 6%


Нацбанк прымае неабходныя меры для дасягнення мэты па інфляцыі не вышэй за 6% у 2018 годзе. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні праўлення Нацбанка Дзмітрый Калечыц на канферэнцыі "Лічбавы банкінг".


"Мэту мы для сябе паставілі, адпаведна, мы прымаем усе неабходныя меры, каб дасягнуць яе. Працуем у цесным кантакце з органамі дзяржаўнага кіравання, Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю - гэта наш мандат агульны з урадам, і гэта з'яўляецца адной з мэтаў нашай эканамічнай палітыкі", - адзначыў Дзмітрый Калечыц.

Прыняцце рэзкіх мер для абмежавання інфляцыі не прадугледжваецца. "Ёсць асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі, пралічаны цэлы набор усіх неабходных паказчыкаў у галіне грашовай прапановы, працэнтных ставак, у галіне зніжэння макраэканамічных паказчыкаў, у рамках гэтага фрэймворка мы спрабуем працаваць", - дадаў намеснік старшыні Нацбанка.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.