Вы тут

UNIHELP выбраў лепшае віруснае відэа пра дабрачыннасць


Міжнароднае дабрачыннае аб'яднанне UNIHELP падвяло вынікі конкурсу віруснага відэа «Чалавек умее дапамагаць». У галасаванні перамог ролік маладой каманды з Мінска: Яўгенія Палешчука, Кацярыны Аўрамчыкавай, Кірыла Феактыстава і Дар'і Коўшык.


— На гэтым праекце мы навучыліся многаму. Атрымалі досвед зносін з дзецьмі, бацькамі. Я думаю, ён дакладна спатрэбіцца ў жыцці. Вельмі хваляваліся за вынік. Рады, што наш ролік спадабаўся людзям, — дзеліцца ўражаннямі Яўгеній Паляшчук.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе даслалі каля 50-ці каманд, у склад якіх уваходзілі сцэнарысты, рэжысёры, аператары. Для выбару лепшых 12-ці былі запрошаны настаўнікі: дырэктар студыі прэзентацыйнага відэа Promofilm Дзяніс Кур'ян, мастацкі кіраўнік творчай майстэрні «Тэрыторыя кіно» Аляксандра Бутор, дырэктар творчай TV-майстэрні PROjectTV і рэжысёр тэлестудыі «Новы горад» Леля Архіпцава, рэжысёр Міцер Сямёнаў-Алейнікаў, дырэктар камунікацыйнага агенцтва Likemedia.by Якаў Бута, рэжысёр Ruba.Media.Group Алена Сакалоўская.

Конкурс быў арганізаваны да 15-годдзя UNIHELP і праводзіўся ўпершыню. Удзельнікаў чакалі пяць этапаў выпрабаванняў і галоўны прыз — 1.000 беларускіх рублёў на набыццё прафесійнага абсталявання.

Акрамя таго, каб адзначыць уклад удзельнікаў у дабрачыннасць, UNIHELP вырашыла узнагародзіць такім жа грашовым прызам усіх 12 каманд.

— Такім чынам мы хацелі аддзячыць намаганні людзей, якія працавалі не дзеля перамогі. Мы думалі, што калі ў конкурсу няма «імя», то цяжка вось так з першага разу пераканаць людзей у ім удзельнічаць. Але мы памыліліся. Заяўкі дасылалі з усёй Беларусі. Але самае прыемнае не гэта. Аказалася, што каманды прыйшлі на праект не атрымаць грашовы прыз, а каб сваім прыкладам паказаць — чалавек умее дапамагаць. Ёсць каманда, якая проста на сцэне аддала грашовы прыз на лячэнне цяжка хворага дзіцяці, — расказала кіраўнік праектаў па маркетынгу Міжнароднага дабрачыннага аб'яднання UNIHELP Кацярына Брыль.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.