Вы тут

Уладзімір Патупчык і Сяргей Новікаў вызваленыя ад займаных пасад


Міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык, а таксама начальнік Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Сяргей Новікаў і яго намеснік Аляксандр Дуньковіч вызваленыя ад займаных пасад. Адпаведныя ўказы падпісаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба беларускага лідара.


Два кіраўнікі Дзяржаўнай інспекцыі пазбавіліся пасад за непрыняцце мер па спыненні правапарушэнняў і фактаў карупцыі ў падведамасных арганізацыях. Так, у інспекцыі былі выяўлены факты карупцыі, звязаныя з браканьерствам. Учора стала вядома, што выконваючым абавязкі начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Прэзідэнт назначыў Аляксандра Назаранку.

Карупцыйныя правапарушэнні мелі месца і ў сістэме Міністэрства энергетыкі. Па гэтай прычыне быў звольнены генеральны дырэктар «Белэнерга» Яўген Воранаў. Затым стала вядома і аб вызваленні ад пасады міністра энергетыкі. Як заявіў старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык у эфіры тэлеканала «Беларусь 1», Уладзімір Патупчык пазбавіўся міністэрскага партфеля за заступніцтва ў стварэнні незаконнага сямейнага бізнесу па пастаўках будматэрыялаў па завышаных цэнах.

«Падчас даклада кіраўніку дзяржавы абмяркоўвалася пытанне, звязанае з міністрам энергетыкі Беларусі. Не так даўно Прэзідэнтам была пастаўлена задача разабрацца з інфармацыяй, якая датычыцца асабіста міністра і членаў яго сям'і. Гэтая работа камітэтам была праведзена. Устаноўлена наяўнасць створанага пры падтрымцы і заступніцтве асабіста міністра энергетыкі Патупчыка сямейнага бізнесу, падраду, які заключаецца ў пастаўцы будматэрыялаў па завышаных цэнах на аб'екты будаўніцтва, што спрыяла, натуральна, узбагачэнню, незаконнаму атрыманню прыбытку», — адзначыў старшыня КДБ.

Загаловак у газеце: Цяпер без партфеляў

Каментары

Мяркую, вызвалены за іншае, - менавіта за тое, што не "здолеў" упісаць АЭС у энергасістэму.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.