Вы тут

Прыйдзецца да душы


Прыйдзецца да душы

Чарговы нумар “Маладосці”, верагодна, самы незвычайны ў гісторыі выданняУ ім прапануецца разам з сённяшнімі рэдактарамі прайсці папярэдні 65-гадовы шлях. Крок за крокам, дзесяцігоддзе за дзесяцігоддзем. На гэтых 144 старонках згаданы вялікія радасці і не меншыя расчараванні, неверагодныя ўзлёты і імклівыя падзенні; вы адчуеце цеплыню запаленых і холад згаслых літаратурных зорак.

Гэтыя 65 год - яшчэ і гісторыя нашай краіны, разам з якой мянялася Маладосць. На яе старонках знайшлі адлюстраванне канец сталінізму, камсамольскі энтузіязм, хрушчоўская адліга, палёт чалавека ў космас, зачараванне навукай, эпоха застою, ціскі цэнзуры, перабудова, расчараванне ў камуністычных міражах і эйфарыя ад набыцця незалежнасці. Усё гэта, вядомапакідала адбітак на літаратурным працэсе.

Пад вокладкай красавіцкага нумара побач з імёнамі нашых прызнаных класікаў можна сустрэць імёны аўтараў, пра якіх даўно забыліся не толькі чытачы, але і літаратуразнаўцы. І сапраўды, колькіх было тых, хто бліснуў аповесцю ці паэтычнай падборкай, а потым знік гэтак жа раптоўна, як і з'явіўся? Гэтыя постаці, якія паўсталі з нябыту, - адна з разынак юбілейнай “Маладосці”.

Хочацца верыць, што наш падарунак прыйдзецца да душы.

“М”ы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.