Вы тут

На “Агульную дыктоўку” запрашаюць у Нацыянальную бібліятэку


2 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску ў другі раз пройдзе "Агульная дыктоўка" па беларускай мове. Ідэя  мерапрыемства – даць магчымасць кожнаму ахвотнаму праверыць сваё валоданне роднай мовай. Летась у праекце прынялі ўдзел больш за 170 чалавек. 


Фота: ria56.ru

Арганізатары не парушылі традыцыю і падрыхтавалі спецыяльны тэкст. Калі летась дыктоўка была прысвечана 950-годдзю беларускай сталіцы, то сёлета яе змест прысвячаецца 400-годдзю першага беларускага буквара. Чытальнікам праекту выступіць Руся – cпявачка, актрыса беларускага дубляжу, “голас беларускай чыгункі”, трэнер па голасу.

Тыя, у каго не атрымліваецца прыехаць у сталіцу, таксама змогуць далучыцца і напісаць дыктоўку разам з Мінскам. Для гэтага будзе арганізавана трансляцыя праз Нацыянальнае радыё і інтэрнэт. Для ўдзелу ў дыктоўцы неабходна зарэгістравацца. 2 чэрвеня трэба з'явіцца ў Нацыянальную бібліятэку (праспект Незалежнасці, 116) не пазней за 11.30 (уваход з боку рэстарана "Явар", другі паверх) альбо падключыцца да Першага канала Нацыянальнага радыё ці  інтэрнэт-трансляцыі дома.

Дыктоўка пачнецца ў 12.20 і працягнецца да 13.20. Пасля дыктоўкі ў Нацыянальнай бібліятэцы ўдзельнікі змогуць у спецыяльнай зоне пагуляць у беларускія настольныя гульні і сфатаграфавацца.

Работы правераць прафесійныя філолагі. Вынікі паведамяць на працягу пяцi працоўных дзён. Усе ўдзельнікі дыктоўкі атрымаюць па электроннай пошце свае вынікі, а таксама электронныя сертыфікаты аб удзеле ў дыктоўцы.  Арганізатарам мерапрыемства выступае ААТ “Лідскае піва”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.