Вы тут

Лячэнне дзяцей, што пацярпелі ў аварыі пад Камянцом, працягваецца


Непаўналетнія пасажыры з Украіны, якія трапілі ў ДТЗ, праходзяць курс лячэння ў Брэсцкай абласной бальніцы. Нагадаем, аварыя адбылася ў сем гадзін раніцы 13 мая на трасе Р98. Кіроўца мікрааўтобуса, грамадзянін Украіны, не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся з аўтапагрузчыкам «Амкадор». У выніку адзін юны пасажыр загінуў, шасцёра атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў Камянецкую райбальніцу, адтуль іх перавезлі ў Брэст.


Чацвёра пацыентаў ужо пераведзены з рэанімацыі ў іншыя аддзяленні, двое па-ранейшаму знаходзяцца ў рэанімацыі, іх стан характарызуецца як стабільна цяжкі. Пра гэта паведаміў намеснік галоўнага ўрача Брэсцкай абласной бальніцы Вячаслаў ГАЎРЫЛЕНКА. У абласным цэнтры знаходзяцца бацькі і родныя пацярпелых. А 12-гадовага хлопчыка, які загінуў, ужо пахавалі на радзіме.

Тым часам у Столінскую раённую бальніцу паступілі на лячэнне двое маленькіх дзяцей, якіх бацька перавозіў у машыне нават без дзіцячых крэслаў. Аварыю пад Столінам справакаваў кіроўца «мерседэса», які ехаў з прычэпам. Той прычэп, не замацаваны як след, адарваўся і выехаў на сустрэчную паласу, дзе ў яго ўляцеў «фольксваген». У выніку ДТЗ хлопчык, якому няма і трох гадоў, атрымаў траўмы галавы, а дзяўчынка, якой тры месяцы застаецца да двух гадоў, атрымала пералом сцягна. Ва ўпраўленні ДАІ паведамілі, што кіроўца першай машыны 45 разоў прыцягваўся да адказнасці за парушэнне правілаў на дарозе, а бацька пацярпелых дзяцей — 42 разы.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Ахвяры дарослай язды

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.