Вы тут

"Рэно" з п'янай кампаніяй ўляцела ў дрэва ў Астравецкім раёне


"Рэно" з п'янай кампаніяй ўляцела ў дрэва ў Астравецкім раёне, паведамілі ў аддзяленні агітацыі і прапаганды ўпраўлення ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.


Аварыя адбылася раніцай 19 мая каля вёскі Міхалішкі Астравецкага раёна. Кампанія маладых людзей вярталася з вёскі Альхоўка.

"Там яны ў знаёмых пілі гарэлку. У нейкі момант на прамым участку дарогі 24-гадовы кіроўца страціў кіраванне і "Рэно" ўрэзалася ў дрэва", - адзначылі ў ДАІ. У выніку аварыі пацярпела непрышпіленая дзяўчына, якая ехала ў якасці пасажыркі. Яе шпіталізавалі.

У ДАІ адзначылі, што ні кіроўца, ні пасажыры па сутнасці аб здарэнні нічога распавесці не змаглі.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.