Вы тут

У Шчучыне будуецца буйная фабрыка па вырошчванні шампіньёнаў


Гэта не першая спроба наладзіць па Прынёманні вытворчасць гэтых грыбоў. Некалькі захадаў было зроблена ў Гродзенскім раёне. Тут прадпрымальніку была выдзелена зямля і складзены інвестдагавор. Але справа ў рэшце рэшт зайшла ў тупік. Такі ж лёс напаткаў і яшчэ адзін аналагічны праект. Таму чарговую прапанову з боку расійскага інвестара абласныя ўлады сустрэлі з сумненнем.


— Так, сітуацыя з папярэднімі праектамі мне вядома, — адразу заўважыў дырэктар кампаніі «ЛОГАЛ-БИО» Аляксандр Алейнікаў. — Мы ж укладваем сур'ёзныя інвестыцыі — восем мільёнаў рублёў — і маем намер замяніць увесь імпарт шампіньёнаў у рэспубліцы.

Фабрыка будуецца, і даволі хуткімі тэмпамі. Першая чарга будзе запушчана значна раней за праектны тэрмін. Урачыстае адкрыццё прымеркавана да Дня незалежнасці нашай краіны.

— Мы выйшлі на будаўнічую пляцоўку першага кастрычніка мінулага года, і сёння ўжо зроблена каля 80 %, — расказаў суразмоўнік. — У нас запушчана ўласная кацельня, загадзя пракладзены інжынерныя камунікацыі. Мы пачалі з інфраструктуры, правялі пад'язныя дарогі, электрыку.

Такі падыход, лічыць інвестар, палова поспеху. Нельга прыйсці на пляцоўку і потым збіраць паперы, узгадняць і чакаць выніку. Вялікае значэнне мае і дапамога мясцовых улад. Інвестару аказваецца значная падтрымка, паведамілі ў аддзеле эканомікі Шчучынскага райвыканкама. Асабліва, што датычыцца афармлення тэхнічнай дакументацыі. Інвестара тут добра ведаюць, бо гэта другі праект, які кампанія рэалізуе на тэрыторыі раёна. Першым стала сонечная электрастанцыя, яна пачала дзейнічаць два гады таму.

Для новага аб'екта прапанавалі базу былога аэрадрома. Пад фабрыку адвялі чатыры гектары. На гэтым участку будуць узведзены два даволі буйныя модулі. Мяркуецца, што праект акупіць сябе за 4,5 года.

Дарэчы, да новай справы інвестар прыйшоў падрыхтаваны. Па словах Аляксандра Алейнікава, яны 1,5 года вывучалі вопыт польскіх партнёраў, наведалі шматлікія фабрыкі. Між іншым, Польшча лічыцца самым буйным вытворцам шампіньёнаў у Еўропе. На фабрыцы ў Шчучыне будуць задзейнічаны менавіта новыя тэхналогіі з сістэмай кандыцыянавання. З Польшчы будзе пастаўляцца і кампост з міцэліямі — глеба для вырошчвання грыбоў. Кампост пасля збору ўраджаю поўнасцю аднаўляецца, але скарыстаны таксама не трапіць у адходы. Яго бясплатна аддадуць сельгаспрадпрыемствам для выкарыстання ў якасці ўгнаення.

Першая закладка сыравіны запланавана на другую палову ліпеня, а ўраджай паспее менш чым за месяц, — адзначае Аляксандр Алейнікаў. — Гандляваць плануем на тэрыторыі Мытнага саюза, у асноўным будзем адпраўляць у Расію. Спадзяёмся, што і ў Беларусі павысіцца попыт на карысны грыб, Даступным коштам будзем развіваць гэту культуру на айчынным рынку.

Пасля таго як увесь комплекс пачне дзейнічаць, магутнасць яго складзе 2,5 тысячы тон грыбоў у год. Адзначым, што многія віды работ па тэхналогіі не патрабуюць працоўных рук, напрыклад, загружаць кампост будзе спецыяльны камбайн, тэмпературу і вільгасць забяспечаць кліматычныя ўстаноўкі, паліў будзе аўтаматычны. А вось збор грыбоў — толькі ўручную. Спецыяльныя машыны могуць збіраць грыбы для перапрацоўкі, а каб данесці свежы прадукт да спажыўца, неабходны рукі, пераважна жаночыя. Замежны вопыт паказаў, што лепшыя спецыялісты па зборы грыбоў — менавіта жанчыны. Шанц атрымаць работу з'явіцца для многіх жыхароў Шчучына і наваколля. Тут будзе створана 100 працоўных месцаў.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Грыбы любяць рукі

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

Свята каравая прайшло на Гродзеншчыне

На фестывалі згадалі і даўнюю традыцыю — услаўляць завяршэнне земляробчага года абрадамі ў гонар Багача. 

Грамадства

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Як у Слаўгарадскім раёне апякуюць пенсіянераў

Дом у Лапацічах нічым асабліва не выдзяляецца сярод іншых...

Палітыка

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Аб чым дамовіліся прэзідэнты Беларусі і Азербайджана?

Па выніках перамоў у Мінску яны прынялі сумесную заяву.

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.