Вы тут

Развівацца і задзейнічаць плошчы


Пытанне знаходзіцца на кантролі Савета Рэспублікі. Спікер верхняй палаты парламента нагадала, што стварэнне вытворчасцяў на плошчах вядучага прадпрыемства краіны па вырабе спажывецкай электронікі і бытавой тэхнікі з’яўляецца даручэннем кіраўніка дзяржавы. Такую задачу Прэзідэнт ставіў 5 студзеня 2021 года падчас наведвання ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Гарызонт». 


Фота БелТА

У Савеце Рэспублікі прайшла чарговая нарада з мэтай кантролю за ходам стварэння інавацыйных вытворчасцяў на прадпрыемстве. 

«Мяне сёння хвалюе, як выкананы даведзеныя заданні ў адпаведнасці з графікам, які быў распрацаваны, і планам мерапрыемстваў на 2023 год, як гэта рэалізуецца ў 2024 годзе, — адзначыла Наталля Качанава. — І самае галоўнае пытанне, якое мы павінны абмеркаваць, — задзейнічанне абсалютна ўсіх плошчаў пад вытворчасць».

Старшыня Савета Рэспублікі нагадала аб сваім рабочым візіце ў медыцынскі цэнтр, які размяшчаецца на тэрыторыі прадпрыемства. Па словах спікера, медыцынскі цэнтр сёння паспяхова функцыянуе: абслугоўвае не толькі супрацоўнікаў прадпрыемства, а таксама карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў горада Мінска і не толькі.

Спікер пацікавілася, як далей плануецца развіваць вытворчасць. Пры гэтым папярэдзіла, што можна не спыняцца на эканамічных паказчыках. Яны, як звярнула ўвагу Наталля Качанава, добрыя, усе выконваюцца. «Мы павінны зрабіць акцэнт на тых вузкіх месцах, якія ёсць сёння», — удакладніла яна.

Старшыня Савета Рэспублікі заўважыла, што медыцынскі цэнтр — гэта добра, асабліва калі працуе ён эфектыўна. «Усе астатнія плошчы павінны быць задзейнічаць пад вытворчасць — так, як была пастаўлена задача», — падкрэсліла спікер. 

Як паведаміла ў размове з журналістамі першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, вялікі аб’ём плошчы холдынгу «Гарызонт» былі свабоднымі, яны здаваліся ў арэнду. «Цяпер ідзе масавая мадэрнізацыя, аднаўленне дадзеных плошчаў пад уласную вытворчасць, — удакладніла яна. — Звыш 23 тысяч квадратных метраў уцягнута ў вытворчыя мэты менавіта „Гарызонта“. Таксама прапрацаваны план да канца 2025 года, у якім пазначана, колькі плошчаў будзе ўцягнута ў гаспадарчую дзейнасць. Прайшлі пакрокава па кожным будынку, прадстаўнікі „Гарызонта“ далі справаздачу, што яны будуць размяшчаць пад уласную вытворчасць, што здаваць у арэнду. Самае галоўнае, арэнда плошчаў будзе ажыццяўляцца толькі пад вытворчыя магутнасці». 

Надзея Лазарэвіч адзначыла, што падчас нарады ў Савеце Рэспублікі прадстаўнікі прадпрыемства расказалі аб выніках работы за 2023 год. «Вынікі ў іх сапраўды выдатныя, — падкрэсліла першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама. — Можам толькі падзякаваць калектыву за добрую, згуртаваную работу, добры тэмп па экспарце прадукцыі, адпаведны аб’ём вытворчасці. І вядома, сярэдняя заработная плата таксама сведчыць аб тым, што людзі прыходзяць на работу з задавальненнем і атрымліваюць заслужаны заробак».

Кажучы аб пастаўленых задачах холдынгу на 2024 — 2025 гады, Надзея Лазарэвіч заўважыла, што прадстаўнікі прадпрыемства паведамілі, якія новыя віды прадукцыі будуць вырабляць, на што накіраваны ў цэлым. «Наталля Іванаўна звярнула ўвагу на тое, каб тэмпы не збаўляліся, каб даручэнне кіраўніка дзяржавы — да канца 2025 года ўцягнуць плошчы „Гарызонта“ ў гаспадарчую дзейнасць — было выканана ў поўным аб’ёме», — рэзюмавала вынікі нарады першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама. 

Вераніка КАНЮТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.