Арганізацыя працы, так сказаць, «дома» спрасцілася да двух крокаў. Але іх трэба зрабіць, а не цішком круціцца і наогул не плаціць падаткі. Указ кіраўніка дзяржавы № 337, істотна пашырыў пералік відаў дзейнасці, якія фізічныя асобы маюць права ажыццяўляць без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Як растлумачылі рэдакцыі ў прэс-службе сталічнай падатковай інспекцыі, гэты пералік відаў дзейнасці мае восем частак.
Да іх, у прыватнасці, адносяцца:
Дзейнасць у рамках гэтага ўказа ажыццяўляецца фізічнай асобай самастойна выключна для грамадзян, якія набываюць або якія выкарыстоўваюць тавары (работы, паслугі) для асабістых мэт. Пры гэтым не патрабуюцца рэгістрацыя ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, вядзенне і прадстаўленне справаздачнасці, выкарыстанне касавага апарата.
Здавалася б, усё проста, аднак...
Інспекцыяй МПЗ па горадзе Мінску ў сакавіку была праведзена акцыя «Заплаці падаткі — працуй сумленна», вынікі якой паказалі, што значная колькасць фізічных асоб нелегальна аказвае цырульніцкія паслугі, паслугі манікюру, займаецца аздабленнем памяшканняў (тынковачныя, малярныя, шкляныя работы, абліцоўванне сцен і інш.). Рабілі яны гэта «ў шэрую» і не плацілі падаткаў наогул.
Таму спецыялісты падатковай інспекцыі звяртаюць увагу вось на што. Усім фізічным асобам, якія жадаюць працаваць у рамках Указа № 337, да пачатку ажыццяўлення дзейнасці неабходна выканаць толькі дзве ўмовы. Па-першае, падаць у падатковы орган па месцы рэгістрацыі пісьмовае паведамленне з указаннем віду дзейнасці, месца і перыяду ажыццяўлення. Другі крок і канчатковы — выплаціць адпаведную суму падатку толькі за той месяц (перыяд), калі дзейнасць ажыццяўлялася.
Стаўкі адзінага падатку па горадзе Мінску ўстаноўлены рашэннем Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 30.03.2018 г. № 29 і ў месяц складаюць, напрыклад:
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па сталічных тэлефонах: 189 (стацыянарная сетка), 229 79 79.
Сяргей КУРКАЧ
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.