Вы тут

У краіне налічваецца амаль 70 тысяч вакансій


Па даных Мінпрацы і сацабароны, на пачатак чэрвеня ў краіне не хапала 69,9 тысячы работнікаў. Месяц таму патрэба ў кадрах была на чатыры тысячы меншая. Зноў у попыце рабочыя прафесіі — 64 працэнты ад агульнай колькасці вакансій.


Узровень зарэгістраванага беспрацоўя па рэспубліцы захоўваецца на адзнацы 0,5 %. У Брэсцкай, Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях ён складае 0,6 %, у Гродзенскай — 0,5 %, у Мінскай — 0,4 %, у сталіцы — 0,2 %. Каэфіцыент напружанасці на рынку — 0,3 беспрацоўнага на адну вакансію.

З пачатку года ў дзяржаўную службу занятасці па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнулася 82,8 тысячы чалавек. З іх 55 тысячам падабралі работу. На перанавучанне за студзень — май адправілі амаль 3,3 тысячы грамадзян. На новае месца жыхарства і працы пераселена 64 сям'і.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Рэкордныя прапановы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.