Вы тут

Новая Зеландыя плануе ўвесці турыстычны падатак


Урад Новай Зеландыі плануе ўвесці турыстычны падатак. Пра гэта піша The Guardian.


Фота: lonelyplanet.com

Спаганяць спецыяльны збор плануецца з замежных падарожнікаў, складзе ён ад 25 да 35 новазеландскіх долараў (каля $ 17-24). Дзейнічаць падатак пачне, як чакаецца, з сярэдзіны 2019 года.

Вызваленыя ад падатку будуць толькі аўстралійцы і грамадзяне большасці краін Форуму ціхаакіянскіх астравоў.

Паводле падлікаў уладаў, дзяржава атрымае ў першы год збірання новага падатку парадку 80 млн новазеландскіх долараў. Атрыманыя сродкі плануюць накіраваць на развіццё турыстычнай галіны і на ахову прыроды.

Таксама паведамляецца, што з лістапада 2018 года павялічыцца кошт візы ў Новую Зеландыю.

У апошнія гады значна вырас паток турыстаў у краіну: штогод Новую Зеландыю наведваюць каля 3,8 мільёна замежных турыстаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.