Вы тут

Медыкам ў другім паўгоддзі павялічаць заробкі


Першы этап павышэння заработнай платы работнікам аховы здароўя плануецца ў другім паўгоддзі 2018 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя.


Цяпер праводзіцца актыўная работа па падрыхтоўцы нарматыўнага прававога акта па гэтым пытанні. Плануецца павысіць зарплату медыцынскім і фармацэўтычным работнiкам, а таксама медыцынскім фізікам, біёлагам і хімікам, якія ўдзельнічаюць разам з медпрацаўнікамі ў аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў прапрацоўваюць пытанні паэтапнага павышэння аплаты працы медработнікам у 2018-2025 гадах. Памер зарплаты да 2025 года павінен павялічыцца ў два разы. Такім чынам, плануецца скараціць існуючы разрыў паміж сярэдняй заработнай платай работнікаў аховы здароўя і ў цэлым па народнай гаспадарцы.

Па дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за студзень-май сярэднямесячная зарплата ў ахове здароўя склала Br701,8, што на 22% менш, чым па народнай гаспадарцы (Br901,6).

minzdrav.gov.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.