Вы тут

Ртуць разлілі на тратуар у Оршы


Ртуць разлілі на тратуары ў Оршы, паведамілі ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.


Інфармацыя аб небяспечнай знаходцы ў раёне вул. Астроўскага, 1 паступіла сёння ў 13.06. Сляды разліву вадкага металу вагой 130 г выявілі ў пазах бруку на плошчы каля 15 кв.м.

Работнікі аддзялення хімічнай і радыяцыйнай абароны ПАВЧ-2 сабралі ртуць і даставілі ў пункт захоўвання, праведзены дэмеркурызацыйныя працы.

"Пагрозы жыццю і здароўю людзей няма. Паходжанне ртуці усталёўваюць супрацоўнікі РАУС", - адзначылі ў МНС.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.