Вы тут

Дажджы і навальніцы захаваюцца ў пачатку наступнага тыдня


Дажджы і навальніцы захаваюцца ў асобных раёнах Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, перадае Белгідрамет.


Фота: 1000.menu

"У бліжэйшыя дні тэрыторыя Беларусі застанецца пад уплывам цыкланічнага віхра на ўсходзе ад нашых граніц. Захаваецца цёплае няўстойлівае надвор'е", - расказалі ў Белгідрамеце.

У суботу, 21 ліпеня, надвор'е ў нашай краіне па-ранейшаму будзе вызначаць цёплая вільготная няўстойлівая паветраная маса, якая паступае з Чорнага мора. Усходнія раёны застануцца пад уплывам атмасфернага фронту. Уначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень у асобных раёнах па ўсходзе Беларусі чакаюцца моцныя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 14-19 градусаў вышэй за нуль, днём - 22-27 градусаў цяпла.

У нядзелю, 22 ліпеня, у цэнтральных і ва ўсходніх раёнах Беларусі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Толькі заходнія раёны апынуцца пад уплывам вобласці павышанага ціску, там будзе ў асноўным без ападкаў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 12 на захадзе да плюс 19 на ўсходзе краіны, удзень - 22-28 градусаў цяпла.

У пачатку наступнага тыдня дажджоў будзе менш. У панядзелак, 23 ліпеня, кароткачасовыя навальнічныя дажджы пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны. Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў вышэй за нуль, удзень - 22-28 градусаў цяпла.

У аўторак, 24 ліпеня, пераважна ва ўсходніх раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ноччу складзе 12-19 градусаў вышэй за нуль, днём - плюс 22-28.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.