Вы тут

Аўтобус з беларусамі вылецеў у кювет ва Украіне


Аўтобус кампаніі Ecolines з беларусамі вылецеў у кювет ва Украіне, паведамляюць карыстальнікі сацыяльных сетак.


Паводле інфармацыі пасажыраў, аварыя адбылася сёння раніцай у 135 км ад Кіева. Вадзіцель заснуў, з-за чаго аўтобус страціў кіраванне і праз сустрэчную паласу вылецеў у кювет.

"(Кіроўцы. - рэд) памяняліся пасля мяжы. Першы пайшоў спаць, другі за рулём вырубіўся. Пакуль ехалі па жахлівай дарозе, ён еў цукеркі і трымаўся, а як выехалі на добры кавалак, заснуў", - напісала адна з відавочцаў ДТЗ ў Facebook.

Абыйшлося без ахвяр. Пасажырам прадаставяць новы аўтобус.

Нагадаем, на мінулым тыдні рэйсавы мікрааўтобус Адэса-Гомель урэзаўся ў грузавік, пяць беларусаў загінулі. ДТЗ адбылося на 289-м км аўтадарогі Кіеў-Адэса. У той жа дзень, 20 ліпеня, у ДТЗ пад украінскім Жытомірам загінулі 11 чалавек.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.