Вы тут

Памеры некаторых дапамог і пенсій з 1 жніўня павялічацца з-за росту БПМ


У Беларусі з 1 жніўня ўзрастаюць памеры некаторых відаў дапамог і пенсій у сувязі з павелічэннем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ), паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 19 ліпеня 2018 года №61 з 1 жніўня па 31 кастрычніка ў разліку на месяц БПМ устаноўлены ў памеры Br213,67. У цэнах чэрвеня ён павялічыўся ў параўнанні з памерам у цэнах сакавіка на 3,4%. Павелічэнне БПМ абумоўлена ў першую чаргу ростам цэн на плодаагароднінную прадукцыю ў названы перыяд (117,6%).

У сувязі са змяненнем БПМ з 1 жніўня павялічацца мінімальныя працоўныя і сацыяльныя пенсіі; надбаўкі, павышэнні да пенсій і даплаты асобам ва ўзросце 75 гадоў і вышэй, якія атрымліваюць пенсіі ў органах па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне; дапамогі па догляду інваліда I групы або за асобай, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту; дапамогі на дзяцей: пры нараджэнні дзіцяці (першага дзіцяці - 10 БПМ, другога і наступных дзяцей - 14 БПМ); па догляду дзіцяці-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў (1 БПМ); на дзяцей ва ўзросце ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў (0,5 БПМ), на дзяцей старэйшых за 3 гады з асобных катэгорый сем'яў (0,5 БПМ, 0,7 БПМ), на дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў, інфіцыраваных вірусам імунадэфіцыту чалавека (0,7 БПМ), і іншыя сацыяльныя выплаты, якія вылічаюцца з памеру БПМ.

Павялічацца дапамогі на дзяцей ва ўзросце да трох гадоў, для вылічэння якіх прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за папярэдні квартал. Рост вар'іруецца ад Br17 да Br21,87. Так, дапамога на першага дзіцяці складзе Br329,04 (35% ад сярэдняй зарплаты), на другое і наступных дзяцей - Br376,04 (40% ад сярэдняй зарплаты), на дзіця-інваліда да 3 гадоў - Br423,05 у месяц (45 % ад сярэдняй зарплаты).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.