Вы тут

Беларусь мяркуе выпускаць медыкаменты нетрадыцыйнай кітайскай медыцыны


Барысаўскі завод медпрэпаратаў сумесна са спецыялістамі з КНР плануе наладзіць у Беларусі вытворчасць медыкаментаў нетрадыцыйнай кітайскай медыцыны. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь Дзераш.


Сучаснае фармацэўтычнае прадпрыемства плануецца пабудаваць у індустрыяльным парку «Вялікі камень» сумесна з Пекінскай фармацэўтычнай карпарацыяй. Віталь Дзераш адзначыў, што гэта будзе новым кірункам у развіцці фармацэўтыкі ў Беларусі. У хуткім часе прадстаўнікі завода і парка маюць намер адправіцца ў Кітай, каб абмеркаваць дэталі супрацоўніцтва па праекце.

Віталь Дзераш падкрэсліў, што гаворка ідзе пра прэпараты, вырабленыя з натуральнай сыравіны. Прадукцыя будзе пастаўляцца на рынак Беларусі і на экспарт. Медыкаменты нетрадыцыйнай кітайскай медыцыны запатрабаваны ў заходніх краінах. У той жа час адна з першасных мэтаў праекта — насыціць беларускі рынак.

Загаловак у газеце: Лекі з Паднябеснай айчыннай вытворчасці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.