Вы тут

«Вялікая бард-рыбалка» пройдзе ў Быхаўскім раёне


ІХ міжнароднае музычна-спартыўнае свята «Вялікая бард-рыбалка» пройдзе ў Быхаўскім раёне ўжо ў гэтыя выхадныя.


Тым, хто яшчэ не вырашыў, як арганізаваць свой суботні і нядзельны адпачынак, напэўна, будзе цікава акунуцца ў сяброўскую атмасферу душэўнага мерапрыемства на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Самае галоўнае, што на яго праграму ніякім чынам не зможа паўплываць надвор'е. Бо галоўны сэнс свята — поўнае яднанне з прыродай, прапаганда здаровага ладу жыцця, спорт, экатурызм. Форма адзення пажадана спартыўная, бо тут як заўсёды будзе шмат мерапрыемстваў для актыўных — адкрыты турнір па пляжным валейболе сярод аматараў і прафесіяналаў, конкурс «Каралева бард-рыбалкі» ад адной з заснавальніц фітнес-руху ў Беларусі Наталлі Наважылавай, дабрачынны кубак «Вялікай бард-рыбалкі» па бегу. За кожны кіламетр шляху «Магатэкс» — генеральны партнёр праекта — пералічыць грошы на дабрачынны рахунак па адраджэнні мясцовай славутасці ХVІІ стагоддзя — Быхаўскага замка. Перад стартам Наталля Наважылава правядзе масавую размінку. А яшчэ будзе шмат песенных і рыбалоўных спаборніцтваў, кулінарных паядынкаў і лазнева-аздараўленчых майстар-класаў. Адбудзецца чэмпіянат Беларусі па прыгатаванні юшкі пад кіраўніцтвам шэф-кухара Барыса Бурды, вядомага знатака, барда і тэлевядучага. Наогул, тут можна будзе пабачыць шмат медыйных асоб у амаль хатняй абстаноўцы. Аматарам спеваў пад гітару будзе дзе адвесці душу. Удзел у мерапрыемстве прымаюць музыканты і паэты з дзевяці краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Грузіі і ЗША.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Гайда на бард-рыбалку!

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.