Трагедыя адбылася ў пасёлку Лясны. У 23.37 у сераду на пульт дзяжурнага Мінскага РАНС паступіла паведамленне аб тым, што ў пакоі на пятым паверсе інтэрната нешта гарыць і з вокнаў ідзе дым.
— Нашы байцы вынеслі на свежае паветра з палаючага пакоя брата і сястру — 2011 і 2014 гадоў нараджэння, — паведамілі ў прэс-службе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. —Іх перадалі медыкам, але рэанімацыйная брыгада канстатавала, што малыя загінулі.
Дарослых дома не было. Дзеці жылі з бацькам. Па папярэдняй інфармацыі, ён пайшоў на рыбалку. Чаму малыя засталіся без нагляду, высвятляе Следчы камітэт.
Валяр'ян ШКЛЕННІК
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.