25 Верасень, аўторак

Вы тут

Як Гродзі сталі папулярным месцам адпачынку Ашмянскага раёна


Мноства аўто ўздоўж дарогі, песенны «вінегрэт» да дзвюх гадзін ночы, святламузыка, бясплатныя кампазіцыі па заказе і каля 200 чалавек на танцавальнай пляцоўцы. Так па начах у пятніцу, суботу і нядзелю выглядае дыскатэка ў звычайным сельскім клубе вёскі Гродзі, хоць дабрацца сюды ў гэты час можна толькі на таксі ці сваім аўто, а да Ашмян — 12 кіламетраў. Тым не менш ужо некалькі гадоў сюды сцякаецца моладзь не толькі з мястэчак раёна, а і з суседняга Астравецкага.


Растлумачыць такую папулярнасць цяжка нават супрацоўнікам клуба. Тым больш што два гады таму яго ўвогуле закрывалі з-за адсутнасці туалетаў і камер відэаназірання. Цяпер на дыскатэцы ёсць усе неабходныя атрыбуты і няма адбою ад наведвальнікаў, паведамляе "Ашмянскі веснік".

Амаль усіх заўсёднікаў тут даўно ведаюць, таму новыя твары адразу заўважаюцца і гасцям заўжды рады.

— Я стараюся ўсё арганізаваць з душой, спрабую зразумець моладзь, улавіць яе музычныя патрабаванні, стаўлю сябе на іх месца. Некаторыя нават кажуць, што я сама застыла ў маладосці, — смяецца загадчыца аддзела культуры і вольнага часу вёскі Гродзі Станіслава ТАМАШЭВІЧ.

Больш за тое, на дыскатэцы загадзя складаюць плэйліст, арыентуючыся на густ танцораў. Круцяць і рэтра, і сучасную папсу, і кампазіцыі 90-х... усё, што ведаюць усе, як кажуць тут.

Зваротная сувязь з гасцямі арганізавана праз інтэрнэт. У сацыяльнай сетцы «УКантакце» створана спецыяльная група «Дыскатэка Гродзі». Менавіта тут нараджаецца рэпертуар вечарын і пішуцца пажаданні і падзякі за сумесны адпачынак. Адміністратар групы праводзіць апытанкі, у які з дзён пэўных выхадных лепш праводзіць дыскатэку, арганізоўвае своеасаблівую пераклічку на старонцы, хто прыйдзе на вечарыну. Нават наладжвае розыгрышы бясплатнага ўваходу за перапост паведамленняў дыскатэкі.

Група, дарэчы, паралельна адыгрывае ролю клуба знаёмстваў, куды наведвальнікі пішуць, каб адшукаць адно аднаго і дамовіцца пра сустрэчу. А яшчэ — бюро знаходак, дзе паведамляюць пра знойдзеныя тэлефоны, пашпарты і іншыя рэчы, якія згубілі.

Магчыма, у гэтым і хаваецца сакрэт папулярнасці сельскай дыскатэкі ў Гродзях..., дзе ўсё душэўнае, роднае — і побач.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Сельская дыскатэка ў інтэрнэце

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Чым здзівіў сёлета «Кліч Палесся»

Этнафэст стаў вядомым далёка за межамі Беларусі. 

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.