Вы тут

35 тысяч удзельнікаў сёлета чакаюць арганізатары Мінскага паўмарафона


Кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі адзначыў, што летась на старты выйшлі 30 тыс. чалавек, цяпер можна казаць аб сур'ёзным павелічэнні колькасці ахвотных — рэгістрацыя ідзе больш актыўна. Ён сказаў, што паўмарафонскую дыстанцыю — 21 км — ужо выбралі ў два разы больш людзей, чым год таму. Пашыраецца і геаграфія ўдзельнікаў — сёлета ў Мінск прыедуць прадстаўнікі як мінімум 40 краін.


У гэтым годзе Мінскі паўмарафон пройдзе чацвёрты раз. 9 верасня старт галоўнай дыстанцыі (21,1 км) будзе дадзены ў 9.00. Забегі на дыстанцыях 5,5 км і 10 км пачнуцца ў 12.00. Спаборніцтвы маюць бронзавы лэйбл Міжнароднай федэрацыі лёгкай атлетыкі, а таксама пяць зорак якасці і бяспекі забегаў Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі. Па традыцыі бегавы маршрут пракладзены па самым цэнтры беларускай сталіцы, удзельнікі спаборніцтваў змогуць убачыць найпрыгажэйшыя месцы горада. На час забегаў рух транспарту будзе перакрыты.

У Берлін адправяцца 38 беларусаў

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: 35 тысяч аматараў бегу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.