Вы тут

Цёпла і дажджліва будзе на гэтым тыдні


У аўторак, 14 жніўня, у другой палове дня паветра прагрэецца да 24—29 градусаў, у паўднёвых раёнах — да плюс 30—32 градусаў. Тэмпературны фон на 3-7 градусаў перавысіць кліматычную норму, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды. Днём пераважна па паўночным захадзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.


У сераду, 15 жніўня, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымы моцныя. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер пры навальніцах будзе парывісты. Тэмпература паветра ўначы ад 15 да 20 градусаў вышэй за нуль, днём — плюс 22—28 градусаў, па крайнім паўднёвым усходзе — да 29—32 градусаў.

Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца ў асобных раёнах і ў чацвер 16 жніўня, магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ноччу — плюс 11—17 градусаў, днём — ад 19 да 26 градусаў цяпла.

Згодна з папярэднім прагнозам, у канцы тыдня і ў выхадныя будзе цёпла. Тэмпература паветра днём складзе плюс 23—28 градусаў, месцамі пройдуць кароткія дажджы, магчымы навальніцы.

Загаловак у газеце: Яшчэ пагрэемся!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.