19 Верасень, серада

Вы тут

Пад Гродна загарэўся касцёл


Паведамленне аб тым, што ў аграгарадку Гожа Гродзенскага раёна гарыць касцёл, паступіла на пульт дзяжурнага РАНС увечары ў аўторак. Ратавальнікі прыбылі на месца здарэння і ўбачылі, што дым ідзе знутры зачыненага будынка касцёла. Унутры нікога не было, паколькі богаслужэнне праводзілася ў першай палове дня.


Як паведамілі ў прэс-службе МНС, усяго агонь пашкодзіў пятнаццаць квадратных метраў унутры касцёла. Пацярпелі электрашчыт, адзенне святара, царкоўныя кнігі і перакрыцце. Па адной з версій, пажар узнік у электрашчыце з-за ўдару маланкі. Касцёл, узведзены ў 1869 годзе, з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Яшчэ адзін пажар адбыўся ў ноч на сераду ў будынку малочнатаварнай фермы ў вёсцы Дзягелец Бярозаўскага раёна. Гарэў дах на плошчы даільнага комплексу ў чатыры квадратныя метры. Агонь таксама пашкодзіў вакуумную помпу. Прычына гэтага ўзгарання пакуль высвятляецца.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Якім чынам можа праяўляцца адзінота?

Адзінота і асабліва адзінота ў сям'і — рэальная прыкмета нашага часу.

Грамадства

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Усё, што трэба ведаць пра замяшчальную гарманальную тэрапію

Лішняя вага, бяссонніца, прылівы, парушэнні ціску і астэапароз — далёка не ўсе праявы, якія падпільноўваюць жанчыну ў пэўным узросце. 

Спорт

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Вячаслаў Грэцкі: Часам называюць мяне Уэйнам

Пра знакамітае прозвішча і сучаснасць беларускага хакея.