Вы тут

Румас: Прызначэнне прэм'ер-міністрам - вялікая адказнасць і выклік


Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава прадставіла сёння новы склад урада супрацоўнікам Апарату Савета Міністраў.


Прэм'ер-міністр Сяргей Румас падзякаваў Прэзідэнту за аказаны давер пры прызначэнні на пасаду кіраўніка ўрада. "Я разглядаю гэта як вялізную адказнасць і выклік для мяне асабіста, - сказаў Сяргей Румас. - Сёння пачынаецца, напэўна, самы адказны этап у маім жыцці, які запатрабуе гранічнай канцэнтрацыі ўсіх сіл і навыкаў, вопыту, які я атрымаў на папярэдніх пасадах".

Што тычыцца задач, то прэм'ер-міністр сказаў, што яны ўсе вядомыя і вызначаны праграмнымі дакументамі. "Не варта чакаць нейкай рэвізіі гэтых прынятых рашэнняў ці якіх-небудзь рэвалюцыйных разваротаў. Кіраўнік дзяржавы пры прызначэнні новага складу ўрада зрабіў акцэнты на такія рэчы, як дысцыпліна, прыстойнасць і згуртаванасць. Акрамя таго, шмат увагі было нададзена росту дабрабыту насельніцтва - кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта асноўная ацэнка работы ўрада", - адзначыў Сяргей Румас.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.