Вы тут

Лёля Багдановіч. Беражонага і Бог беражэ


— Кар! Кар-р! Кар-ра-вул! — на ўвесь лес галёкала варона. — Ратуйце! Сюды! Сюды! Хутчэй! Тут ласяня ў рэчцы тоне!

— Ой, Стасічак, ой, родненькі, ці чуеш? — мітулём саскочыла ўніз да вожыка вавёрачка Верка. — Тоне... ласянятка. Відаць, таксама, як і я, не ўмее плаваць.

— Ага, пабеглі хутчэй! Ды і бераг там слізкі. Паспець бы! — і яны памчалі ў бок ракі. А варона ўсё крычала і крычала — клікала на дапамогу. І ляцелі ў той бок птушачкі. І беглі лясныя жыхары.

— Ты чаго гэта раскаркалася, цётачка варона? — як ні ў чым не бывала запыталася ласяня, вылазячы з вады. — І зусім не танула я. Пажартавала трошкі.

— А хіба ж так можна? — запрычытала Ласіха. — Жартачкі знайшоў. Я ледзьве ногі не паламала, так спяшалася. Ды і вунь колькі звяроў і птушак сабраў ты сваімі жартачкамі, зірні.

— Ну і што? — нічога не разумеючы, залыпала вочкамі малое. — Падумаеш. Я ж нічога дрэннага не зрабіў.

— Не зрабіў ён. Ага, не зрабіў, — ціхенька буркнуў сабе пад нос вожык Стасік, — усе пакідалі свае справы ды беглі ратаваць. Не зрабіў.

— А я вось, калі вучыла правілы паводзін на вадзе, дык запомніла, што нельга падымаць ілжывую трывогу. Крычаць і клікаць на дапамогу, дурэючы, бо наступны раз ніхто не прыйдзе цябе ратаваць, — з выглядам вялікага знаўцы сказала вавёрачка Верка.

— Ай, якая малайчынка! — пахваліў вожык. — Нездарма я стараўся.

— Вядома ж, нездарма, — падскочыла ўгору вавёрка. — І аднаму малому без дарослых нельга лезці ў ваду. І нават ісці на рэчку альбо які іншы вадаём, — дадала Верка. — Глядзі, каб іншы раз без матулі альбо старэйшага браціка ні кроку. Зразумеў?

— Ага, — пакрыўджана пралепятала ласяня і паплялося ўслед за мамкай далей ад вады. І вы, дзетачкі, таксама памятайце пра гэта. Беражонага і Бог беражэ. А зараз спаць, мае сонейкі. Дабранач

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.