24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Рыбгас «Свіслач» збіраецца пашыраць аб'ёмы і павялічваць асартымент*


Асіповіцкі рыбгас «Свіслач» — адна з найбуйнейшых гаспадарак Беларусі, тут рэалізуюць каля 500 тон рыбы ў год. Хутка пачнецца чарговы сезон вялікай рыбы, і на восеньскіх кірмашах да машын рыбгаса зноў будуць выстройвацца вялікія чэргі. Карп, белы амур, таўсталобік, сом, шчупак — тут ёсць усё, што можа задаволіць самы вытанчаны густ. Цана і якасць, як той казаў, адпавядаюць запатрабаванням спажыўцоў.


Доб­ры ўлоў.

Летам тэмп продажу крыху запавольваецца. Гэта якраз той перыяд, калі рыба актыўна набірае вагу. Але перыядычна рыбгас усё ж такі рэалізуе карпа. Яго хоць і няшмат, але ўвесь ён спраўны — адна рыбка важыць пад два кіло.

— Каб рыба набрала такую вагу, яшчэ трэба пастарацца, — расказвае галоўны рыбавод рыбгаса Яўген НАВАСЕЛЬЦАЎ. — Для гэтага неабходна расціць яе 2-3 гады. Пасадачны матэрыял купляем у іншых рыбгасах Беларусі і ўжо з лічынкі вырошчваем спачатку 50-грамовую рыбінку, а потым даганяем яе вагу да некалькіх кілаграмаў. За гэты час мы некалькі разоў мяняем ёй жытло, перасаджваем з адной сажалкі ў другую. Іх, дарэчы, у гаспадарцы каля дзвюх дзясяткаў.

Рыбе, як і любой іншай жывой істоце, патрэбны добры дагляд. Плюс — якаснае харчаванне. Набраць неабходныя памеры ёй дапамагаюць айчынныя кармы. Карпы і амуры добра растуць на вырабах гродзенскага вытворцы «Біяком» і аршанскага — «Экамол-агра».

Карысным прадуктам прадпрыемства забяспечвае гандлёвыя сеткі ў асноўным найбліжэйшых да Асіповіч раёнаў Магілёўскай, Гомельскай, Мінскай абласцей і Мінска, а таксама самастойна рэалізуе праз выязныя пункты «Жывая рыба». Ёсць магчымасць зарабіць на прадукцыі рыбгаса і ў іншых. Прадпрымальнікі, якія не лянуюцца прыязджаць на сартавальную базу па смачны тавар самастойна, страт не нясуць. Па сабекошце амуры, карпы, таўсталобікі і астатнія жыхары рыбгасаўскіх вадаёмаў абыходзяцца нашмат танней. Да таго ж не так шмат сёння знойдзецца на геаграфічнай карце экалагічна чыстых месцаў. «Свіслачы» ў гэтым сэнсе пашчасціла: і тэрыторыя не забруджаная, і сажалкі пастаянна падсілкоўваюцца свежай вадой з Асіповіцкага вадасховішча. У рыбгасе наогул якасць тавару на першым месцы. Тут шмат увагі ўдзяляецца прафілактыцы захворванняў і падтрымцы імунітэту рыбы. Таму яна атрымліваецца тут прыгожая і апетытная, нават смак у яе болей далікатны і сакавіты.

Для рыбакоў ёсць яшчэ адзін спосаб паласавацца смакатой — платная рыбалка. Да паслуг адпачывальнікаў сажалка плошчай больш за 10 гектараў, добраўпарадкаваныя месцы для рыбалкі, утульныя альтанкі і навесы на беразе, мангалы, бясплатная паркоўка, дазваляецца рыбная лоўля з лодак. Асабліва вялікім попытам карыстаецца такі адпачынак у мінчан.

Задавальненне можна атрымаць не толькі ад самога працэсу, але і ад прыроды. Мясціны тут выключныя. Можна пабачыць чорнага бусла, белую чаплю, бугая і іншых чырванакніжнікаў. Шмат тут водзіцца норак, выдраў, андатраў. Цэлы запаведнік, адным словам.

Намеснік дырэктара рыбгаса Уладзімір ГЕРЦАЎ кажа, што праграмай развіцця іх прадпрыемства на наступныя пяць гадоў прадугледжана павялічэнне аб'ёмаў вырошчвання рыбы.

— Для гэтага нам спатрэбіцца зрабіць яшчэ некалькі сажалак, — удакладняе ён і дадае: — А яшчэ мы прапрацоўваем варыянты будаўніцтва фарэлевага комплексу. Хочацца парадаваць нашых спажыўцоў яшчэ больш разнастайным таварам.

Рыб­ка, га­то­вая да про­да­жу.

Запрашаем на рыбалку

Для тых, хто збіраецца на рыбалку ў рыбгас «Свіслач» або гатовы рабіць бізнес на продажы смачнай чыстай рыбы, паведамляем: гаспадарка знаходзіцца па адрасе: Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, вёска Вяззе, вуліца Паўднёвая, д. 28. Тэлефон 8 (02235) 43506. Улоў гарантаваны!

Нэлі ЗІГУЛЯ

УНП 790083290

* - на правах рэкламы

Загаловак у газеце: З разлікам на фарэль

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.