Вы тут

Прэзідэнт – в'етнамскаму паслу: сяброў бліжэй Беларусі ў свеце не знойдзеце


Такое меркаванне выказаў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Ле Анем, які завяршае дыпламатычную місію ў нашай краіне.


У пачатку сустрэчы Прэзідэнт заявіў: нягледзячы на ​​тое, што падобныя сустрэчы носяць пратакольны характар, яны важныя з пункту гледжання тых прыярытэтаў, якія Беларусь сёння выбудоўвае. "Для нас В'етнам – адзін з сур'ёзных знешнепалітычных прыярытэтаў, я нават скажу прама – вы нам людзі не чужыя. Вы родныя для нас людзі, паколькі ў нашай гісторыі было тое, што бывае толькі з блізкімі людзьмі, – адзначыў беларускі лідар. – Мы разам змагаліся з вамі за суверэнітэт і незалежнасць В'етнама, і ў тым росквіце, які намеціўся ў В'етнаме, у тых поспехах, якія вы сёння маеце, напэўна, ёсць пэўная заслуга савецкага чалавека".

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, цяперашнія адносіны дзвюх дзяржаў заснаваныя менавіта на падмурку і ідэалогіі таго перыяду, а таксама ўсіх тых кантактах ўжо суверэннай незалежнай Беларусі і В'етнама. "Хачу вас запэўніць, перадайце гэта кіраўніцтву В'етнама, што бліжэй сяброў у свеце вы не знойдзеце – іх проста няма", – дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама дадаў, што ў Беларусі вельмі цэняць тое, што В'етнам і яго кіраўніцтва ставяцца да нашай краіны адпаведным чынам. "Вы заўсёды будзеце бачыць у нас не проста надзейных партнёраў – гэта не абмяркоўваецца – блізкіх людзей, якія гатовы прыйсці вам на дапамогу ў любую хвіліну для таго, каб народ В'етнама, шматпакутны народ, жыў і квітнеў", – падкрэсліў беларускі лідар.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, нашы палітычныя адносіны, дыпламатыя значна апярэджваюць гандлёва-эканамічныя адносіны – гэты аспект неабходна падцягваць і актывізаваць, Беларусь да гэтага гатовая. Вельмі важна і тое, што ўсё, што вырабляецца ў Беларусі, запатрабавана ў В'етнаме, у сваю чаргу і В'етнам вырабляе вельмі шмат тавараў, якія закупляе наша краіна на знешніх рынках.

Прэзідэнт падзякаваў Ле Аню за ўсё добрае, што ён зрабіў для збліжэння дзвюх дзяржаў і народаў. Па словах кіраўніка дзяржавы, вельмі хацелася б, каб новы пасол В'етнама ў Беларусі працягнуў тую палітыку, якую ажыццяўляў яго папярэднік.

Па выніках сустрэчы пасол пагутарыў з журналістамі. Ле Ань адзначыў, што Беларусь і В'етнам могуць узаемна дапаўняць адзін аднаго ў розных сферах – сельскай гаспадарцы, вытворчасці мясных, малочных прадуктаў, будаўніцтве, адукацыі, турызме і ваеннай галіне, каб дасягнуць мэты ў 500 мільёнаў долараў тавараабароту. Ён перакананы: калі кампетэнтныя органы дзвюх дзяржаў будуць працаваць больш актыўна, то бакі змогуць дасягнуць агульную мэту.

Даведка

Ле Ань нарадзіўся 21 снежня 1957 года ў Ханоі. Адукацыя вышэйшая, у 1988 годзе скончыў Азербайджанскі ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва, у 2008 годзе – Інстытут эканомікі Расійскай акадэміі навук. З'яўляецца доктарам эканамічных навук.

Свой насычаны кар'ерны шлях пачынаў са службы у В'етнамскай народнай арміі. Працаваў інжынерам у розных арганізацыях, спецыялістам Дэпартамента па фінансавых і бухгалтарскіх пытаннях Міністэрства замежных спраў В'етнама, а таксама намеснікам генеральнага дырэктара ў гэтым жа ведамстве. Акрамя таго, займаў пасады трэцяга сакратара в'етнамскага пасольства ў Тайландзе, саветніка па консульскіх пытаннях Пасольства В'етнама ў Расіі. У Беларусі пачаў сваю дзейнасць на пасадзе пасла ў 2015 годзе.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія рукапісы — бясцэнныя сведчанні ваеннага часу

Партызанскія часопісы — насамрэч унікальныя інфармацыйныя зборнікі, значэнне і важнасць якіх разумелі ў тым ліку іх стваральнікі і чытачы.

Грамадства

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

Беларускія навукоўцы прадставілі больш за 300 распрацовак і тэхналогій

На юбілейнай выстаўцы Нацыянальнай акадэміі навук.

Эканоміка

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

Ніна Жалязнова: Мы, беларусы, па сваёй ментальнасці — людзі зямлі

«Звязда» ўжо неаднойчы пісала пра гэту незвычайную жанчыну.

Калейдаскоп

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Вясёлыя гісторыі нашых чытачоў

Пра ўрокі іншай мовы і шчасце, калі ў доме гаспадар.