25 Верасень, аўторак

Вы тут

Спартыўныя навіны Беларусі


Названы склады камандаў на матч Кубка Дэвіса

Сустрэча І групы Еўра-Афрыканскай зоны супраць зборнай Расіі адбудзецца 14—15 верасня на Малой арэне «Лужнікоў».

Капітан беларускай каманды Уладзімір Валчкоў днямі абвясціў імёны гульцоў, якія прымуць удзел у гэтым матчы. Плануецца, што на корт выйдуць Ілья Івашка, Ягор Герасімаў, Аляксандр Згіроўскі, Максім Мірны і Андрэй Васілеўскі.

У рэйтынгу камандаў у розыгрышы Кубка Дэвіса наша дружына займае 32-е месца. У 2017 годзе мужчынская каманда выступала ў групе І Еўра-Афрыканскай зоны. Нагадаем, у Мінску былі абыграны Румынія (3:2) і Аўстрыя (3:1). Затым каманда Уладзіміра Валчкова ў матчы за выхад у Сусветную групу саступіла камандзе Швейцарыі — 2:3. У першым матчы 2018 года Беларусь саступіла зборнай Аўстрыі — 0:5, якой раней прайгралі і расіяне.

Капітан расійскай каманды Шаміль Тарпішчаў таксама назваў імёны тэнісістаў, якія выйдуць на корт супраць беларусаў. Гэта Карэн Хачанаў, Данііл Мядзведзеў, Андрэй Рублёў, Яўген Данскі і Яўген Карлоўскі.

Таксама з 15 верасня ў Маскве стартуе «Кубак Крамля», на якім плануе выступіць Арына Сабаленка. Арганізатары спаборніцтваў у Маскве адзначаюць сур'ёзнае прадстаўніцтва гульцоў топ-узроўню, якія будуць весці барацьбу за ачкі і магчымасць трапіць на выніковы турнір у Сінгапуры.

У папярэднім спісе яшчэ адна беларуска Аляксандра Сасновіч. У Маскву плануюць таксама прыехаць Марыя Шарапава, Кікі Бертэнс з Нідэрландаў, бельгійка Элізы Мертэнс, Алізэ Карнэ з Францыі, украінка Леся Цурэнка і славачка Дамініка Цыбулкава.


Біятланісты працягваюць падрыхтоўку да сезона

Мужчынская і жаночая зборныя Беларусі трэніруюцца ў спарткомплексе «Раўбічы».

У складзе жаночай каманды на зборы — Ірына Крыўко, Дзінара Алімбекава, Дар'я Юркевіч і Ганна Сола. У мужчынскую каманду ўключаныя Сяргей Бачарнікаў, Уладзімір Чапелін, Раман Ялётнаў, Максім Варабей, Антон Смольскі, Віктар Крыўко і Дзмітрый Лазоўскі.

«Асноўныя мэты і задачы збору — адпрацоўка навыкаў стральбы пры пэўных хуткасных рэжымах пры спаборніцкай хуткасці, павышэнне ўзроўню функцыянальнай падрыхтаванасці біятланістаў на дыстанцыйныя хуткасці, — расказаў старшы трэнер мужчынскай каманды Алег Рыжанкоў. — Пасля збору будзе невялікі перапынак і ўдзел у чэмпіянаце Беларусі па летнім біятлоне. Спецыяльнай падводкі да гэтых спаборніцтваў рабіць не будзем, гэта планавае мерапрыемства», — адзначыў ён.

Вучэбна-трэніровачны збор працягнецца да 20 верасня. Затым з 26 верасня стартуе чэмпіянат Беларусі па летнім біятлоне. А першы этап Кубка свету сезона 2018/2019 пачнецца 2 снежня ў славенскай Паклюцы.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.