Вы тут

Настассі Пракапенка ўручылі бронзу Алімпіяды-2008


Лідару зборнай Беларусі па сучасным пяцібор'і Настассі Пракапенка ўручана бронзавая ўзнагарода Алімпіяды 2008 года ў Пекіне, паведамілі ў прэс-службе НАК Беларусі.


У сталіцы Кітая дзесяць гадоў таму беларуска заняла чацвёртае месца, саступіўшы трэцяе месца на п'едэстале ўкраінцы Вікторыі Церашчук. Аднак допінг-спроба ўкраінскай спартсменкі пасля пераправеркі аналізаў дала станоўчы вынік на анабалічныя стэроіды турынабол.

У адпаведнасці з рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) узнагарода перададзена прадстаўніцы Беларусі Настассі Пракапенка.

Уручэнне медаля адбылося падчас чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і ў Мехіка (Мексіка), дзе спартсменка заваявала золата ў асабістым заліку і жаночай эстафеце.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.