Вы тут

Спартыўныя журналісты вызначылі найлепшых спартсменаў 2017-га


Лаўрэаты названы па выніках апытання журналістаў друкаваных і электронных сродкаў масавай інфармацыі. Найлепшай беларускай спартсменкай 2017 года стала Таццяна Пятрэня (скачкі на батуце), а найлепшым спартсменам — фрыстайліст Антон Кушнір. Таццяна дамаглася высокіх вынікаў на чэмпіянаце свету, а Антон перамог на трох этапах Кубка свету.


Адзначым, што ў дзясятцы наймацнейшых атлетаў Беларусі, па версіі журналістаў, першыя восем месцаў занялі жанчыны. У тройку найлепшых, акрамя Пятрэні, увайшлі Вольга Худзенка (веславанне на байдарках і каноэ) і тэнісістка Арына Сабаленка. Чацвёртае месца ў апытанні заняла Ванэса Каладзінская (барацьба). Трохразовая чэмпіёнка Алімпіяды ў Сочы Дар'я Домрачава стала пятай.

У дзясятку таксама ўвайшлі Настасся Пракапенка (сучаснае пяцібор'е), Аляксандра Сасновіч (тэніс), Аляксандра Герасіменя (плаванне) і Васіль Кірыенка (веласпорт).

Найлепшай камандай па гульнявых відах спорту названа жаночая зборная па тэнісе, па негульнявых — зборная па скачках на батуце.

Найлепшым трэнерам прызнаны капітан жаночай тэніснай зборнай Эдуард Дуброў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

lobazhevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Пятрэня і Кушнір на вышыні

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.