Вы тут

Георгій Калдун распавёў пра культуру ў інтэрнэце


Кампанія МТС працягвае арганізоўваць урокі для дзяцей па бяспечных паводзінах у сеціве. Чарговы занятак для вучняў чацвёртых класаў мінскай школы № 38 правёў спявак і тэлевядучы Георгій Калдун. На сустрэчу з педагогам праекта сабраліся больш за сотню хлопчыкаў і дзяўчынак.


Размова на ўроку вялася пра культуру стасункаў у інтэрнэце. Школьнікі даведаліся, якія  рызыкі ёсць у Сусветнай павуціне, і, галоўнае, як іх пазбегнуць: як засцерагчысяе ад вірусаў, шок-кантэнту і інтэрнэт-троляў.

Акрамя таго, навучыцца правільным паводзінам у інтэрнеце цяпер можна і ў інтэрактыўным фармаце. У Нацыянальнай бібліятэцы адкрылася выстава для дзяцей, прысвечаная бяспечнаму інтэрнэту. Гэта сумесны праект кампаніі МТС, Міністэрства адукацыі і дзіцячага фонду ААН ЮНІСЕФ.

На інтэрактыўнай выставе “Сусвет інтэрнэту” у гульнявой форме дзяцей вучаць карыстацца антывіруснымі праграмамі, ствараць надзейныя паролі, расказваюць, як правільна і бяспечна кантактаваць у інтэрнэце, у тым ліку з незнаёмымі людзьмі, якую інфармацыю пра сябе можна размяшчаць у сацыяльных сетках, а якую катэгарчычна нельга.

Наведаць выставу бясплатна могуць усе ахвотныя: дзеці, бацькі і педагогі. Для гэтага трэба толькі папярэдне зарэгістравацца на сайце праекту.

Надзея НІКАЛАЕВА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Даніэль Ястрэмскі: Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Даніэль Ястрэмскі: Еўрабачанне» — мара, да якой я доўга ішоў

Гэты 14-гадовы мінчанін, бадай, самы вядомы сёння беларускі дзевяцікласнік. Ён ні многа ні мала, а выйграў нацыянальны адбор на дзіцячае «Еўрабачанне».

Грамадства

Як гэта было: шчыры аповед аб усынаўленні

Як гэта было: шчыры аповед аб усынаўленні

Алене хутка будзе 44, яна выкладае ў адным са сталічных універсітэтаў. 

Грамадства

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

Школа заўтрашняга дня. У трэндзе — медыянавыкі, гейміфікацыя і сторытэлінг

У мінулыя выхадныя сталічны бізнес-клуб «Імагуру» ўжо другі раз прымаў на сваіх плошчах педагагічную неканферэнцыю.