Вы тут

Мангольскага чыноўніка-карупцыянера затрымалі на беларуска-польскай мяжы


Мангольскага чыноўніка-карупцыянера затрымалі на беларуска-польскай мяжы, паведамілі ў Брэсцкай памежнай групе.


Вайскоўцы памежнай заставы "Церабунь" 24 верасня затрымалі мужа і жонку з Манголіі. Яны спрабавалі незаконна перасячы беларуска-польскую мяжу ў Брэсцкім раёне. "Пара абыходзіла населеныя пункты бокам. Па словах кіраўніка сям'і, ён знаходзіўся на дзяржаўнай службе і пры гэтым займаўся супрацьпраўнай дзейнасцю ва Улан-Батары. Пасля таго як пра гэта стала вядома праваахоўным органам, чыноўнік прыняў рашэнне разам з жонкай схавацца ў сваякоў, якія жывуць у Германіі", - распавялі ў памежнай групе.

Парушальнікі змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да іх распачаты адміністрацыйны працэс па ст.23.29 КаАП (незаконнае перасячэнне мяжы) і ст.23.30 КаАП (парушэнне памежнага рэжыму). Нелегалаў чакае дэпартацыя з забаронай уезду ў Беларусь тэрмінам да пяці гадоў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.