Вы тут

Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Мінску


VI Беларуска-германскі энергетычны форум пройдзе 8 кастрычніка ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі Беларусі.


Эксперты абмяркуюць пытанні лічбавай трансфармацыі энергетыкі, сеткавай інфраструктуры, кстойлівага гарадскога энергазабеспячэння і экалогіі, стварэння і развіцця "разумных гарадоў", павышэння энергаэфектыўнасці, развіцця аднаўляльнай энергетыкі.

Праграмай форуму запланаваны панэльныя дыскусіі "Новая энергетычная палітыка ў гарадах", "Тэхналогіі назапашвання энергіі і зліццё сектараў", "Дыгіталізацыя і кіраванне сеткамі", "Магчымасці фінансавання праектаў у сферы аднаўляльных крыніц энергіі і энергаэфектыўнасці".

"Форум накіраваны на ўмацаванне ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў і нямецкіх кампаній, ўкараненне найноўшых тэхналогій, асваенне вытворчасці інавацыйнай прадукцыі і прыцягненне ў Беларусь замежных інвестыцый", - адзначылі ў прэс-службе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.