Вы тут

4 кастрычніка ў Неапалі адкрыецца выстаўка, прысвечаная Якубу Коласу


Заўтра, 4 кастрычніка, у Неапалі (Італія) у Анжуйскім палацы адкрыецца выстаўка «Якуб Колас — класік беларускай літаратуры і рускія пісьменнікі».


Арганізатары гэтага творчага праекта — Ганаровае консульства Беларусі, асацыяцыя «Беларусь», якія працуюць у Неапалі. Падтрымку ў рэалізацыі задумы аказалі пасольства Рэспублікі Беларусь у Італіі і муніцыпалітэт Неапаля. Выстаўка ў Італіі — такая нечаканая для літаратурна-музейнай справы Беларусі і Італіі — стала магчымай дзякуючы, безумоўна, Дзяржаўнаму літаратурна-мемарыяльнаму музею Якуба Коласа.

Варта нагадаць, што італьянская літаратура заўсёды была ў полі зроку беларускіх паэтаў, празаікаў, перакладчыкаў. Згадваючы беларуска-італьянскія літаратурныя сувязі, можна вызначыць цэлы шэраг імёнаў, след якіх у гэтай справе надзвычайны: Васіль Быкаў (аўтар «Альпійскай балады»), перакладчык Анатоль Шаўня, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Скарынкін і шмат хто яшчэ.

Мікола Раўнапольскі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.