15 Кастрычнік, панядзелак

Вы тут

Які вопыт супрацоўніцтва Віцебшчыны напрацаваны з рэгіёнамі Расіі


Напярэдадні форуму рэгіёнаў старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў расказаў «МС», які вопыт супрацоўніцтва напрацаваны з рэгіёнамі Расіі ў розных кірунках.


— Нядаўна адпаведны дакумент падпісаны паміж Глыбоцкімі райсаветам, выканкамам і мясцовай уладай Вялікага Болдзіна Ніжагародскай вобласці, — паведаміў суразмоўнік.

Дарэчы, Вялікае Болдзіна і прылеглыя землі на працягу чатырох стагоддзяў належалі роду Пушкіных — аднаму з самых старажытных дваранскіх родаў Расіі. Цяпер гістарычная частка сяла з'яўляецца помнікам культуры федэральнага значэння. А беларускае Глыбокае, як вядома, — адзін з папулярных райцэнтраў, куды прыязджае шмат турыстаў. Безумоўна, калі стварыць адпаведны маршрут, гэта будзе працаваць на эканоміку двух рэгіёнаў.

— Акрамя гэтага, зараз прапрацоўваецца пытанне заключэння дагавора паміж Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў і Заканадаўчым сходам Рэспублікі Карэлія. Асабліва плённа супрацоўнічаем з Пскоўшчынай: практычна ўсе раёны Прыдзвіння супрацоўнічаюць згодна з раней падпісанымі дагаворамі. У найбліжэйшы час плануецца дакумент падпісаць на аналагічным узроўні прадстаўнічай улады дзвюх абласцей. У Пскове ў складзе дэлегацыі з Віцебшчыны былі і дэпутаты абласнога Савета, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, якія дамовіліся аб экспарце нашай прадукцыі.

Яшчэ ёсць эфект ад супрацоўніцтва з Цвярской вобласцю. Там наша «малочка» і іншыя тавары таксама вельмі запатрабаваныя і карыстаюцца добрым попытам. Гэта — вынік рэальнай працы дэпутацкага корпуса на эканоміку, — дадаў Уладзімір Цярэнцьеў.

Як паведамілі ў аблвыканкаме, на тэрыторыі Прыдзвіння зарэгістравана больш за 310 арганізацый з удзелам расійскага капіталу.

Напрыклад, ажыццяўляецца вытворчасць ветэрынарных прэпаратаў, труб, звадкаванага газу. Вырабляюцца таксама аптычны кабель, нестандартныя металаканструкцыі, абутак і гэтак далей.

Дзякуючы ўдзелу расійскага капіталу рэалізуецца цэлы шэраг праектаў. У свой час была выкуплена частка акцый віцебскага прадпрыемства, дзе вырабляюць кандэнсатары і электронныя кампаненты. А ў Лёзненскім раёне расіяне набылі нерухомасць для арганізацыі лагістычнага склада па транспарціроўцы соі. У Верхнядзвінскім раёне вырабляюць мяккія сыры тыпу «Мацарэла», «Адыгейскі». А яшчэ ў Аршанскім раёне зарэгістраваны новыя прадпрыемствы па транспарціроўцы звадкаванага газу.

Аснову закупак па імпарце складаюць мінеральная сыравіна, а таксама палімерная, тэкстыльная сыравіна, металавырабы, драўніна. У Расіі закупляецца абсталяванне, якое ўжываецца для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у энергетыцы, нафтахіміі, будаўнічай галіне, радыёэлектроніцы.

У сваю чаргу, у Расійскую Федэрацыю экспартуецца палова спажывецкіх тавараў, вырабленых на Віцебшчыне: больш за 450 найменняў. Заўсёды, напрыклад, запатрабаваныя мяса-малочная прадукцыя, абутак, упаковачныя і будаўнічыя матэрыялы, вырабы хімічнай прамысловасці.

Дарэчы, арганізацыі канцэрна «Мяса-малочныя прадукты», ААТ «Віцебская бройлерная фабрыка», дзяржаўнага аб'яднання «Віцебскпрам» маюць у Расіі свае гандлёвыя дамы, сумесныя прадпрыемствы. Праз іх ажыццяўляецца рэалізацыя прадукцыі ў найбольш блізкія рэгіёны: Смаленскую, Пскоўскую, Маскоўскую вобласці, Санкт-Пецярбург, Маскву. Пры гэтым рэалізацыя тавараў праводзіцца цэнтралізавана з улікам інтарэсаў малочных і мясных прадпрыемстваў.

Ёсць адпаведныя прадстаўніцтвы і ў камерцыйных структурах. Эфектыўнасць іх дзейнасці пацвярджаецца адсутнасцю пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці.

У агульным аб'ёме тавараабароту вобласці ўдзельная вага Расіі летась склала каля 60 %, у тым ліку ў экспарце — 43,7 %, у імпарце — 74,4 %.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Загаловак у газеце: З Глыбокага да пушкінскіх мясцін

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Культура

Віктар Альшэўскі: І з фанеры можна стварыць нешта выключнае

Віктар Альшэўскі: І з фанеры можна стварыць нешта выключнае

У «высокім» арт-асяродку таксама ёсць месца жарсцям і інтрыгам. 

Грамадства

Дзень маці адсвяткавалі ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення

Дзень маці адсвяткавалі ў Нацыянальным цэнтры ўсынаўлення

Папяровыя кветкі, маляўнічыя паштоўкі, песні, танцы і мора праніклівых, ласкавых слоў.

Грамадства

«Найлепшае выхаванне — уласны прыклад»

«Найлепшае выхаванне — уласны прыклад»

Вясковая матушка — пра гаджэты, адзнакі, якія закранаюць самалюбства бацькоў, і сакрэт трывалых адносін.